Карыснае

Ад рыцарскіх турніраў да джазавых канцэртаў. 20 фестываляў лета 2023 у Беларусі

Сярэднявечныя, этнічныя, аўтамабільныя і музычныя фестывалі арганізуюць у Беларусі летам 2023 года. Hrodna.life паглядзеў, якія фестывалі можна наведаць сёлета і дзе яны адбудуцца.

Фестываль Viva Braslav. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: travel.by

Праверце таксама фестывалі лета 2024 года ў Беларусі

Чэрвень

Купалле ў Дукорскім маёнтку

Калі: 17 чэрвеня

Дзе: Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» (мястэчка Дукора ў Пухавічскім раёне Мінскай вобласці)

Падчас фестывалю арганізатары абяцацюць купальскія песні і інтэрактыў з гледачамі, лялечны тэатр у суправаджэнні жывой музыкі, традыцыйныя гульні, майстар-клас па танцах. Акрамя гэтага, падчас свята адбудзецца купальскае шэсце, скокі праз вогнішча, спусканне вянкоў на ваду і святочнае фаер-шоў.

Смаргонскія баранкі

Калі: 17 чэрвеня

Дзе: горад Смаргонь

Фестываль «Смаргонскія баранкі» прысвечаны 520-годдзю Смаргоні. Падчас фестывалю выступяць фіналісты праекта «X-фактар. Беларусь», а таксама гурт «АУРА». Арганізатары абяцаюць майстар-класы і конкурсы.

Свята Сонца

Калі: 24 — 25 чэрвеня

Дзе: музейны комплекс старажытных народных рамёслаў і тэхналогій «Дудуткі» (40 км ад Мінска)

Набыць квіткі

Фестываль «Свята Сонца» прысвечаны летняму сонцастаянню і Купаллю. Падчас фестывалю арганізуюць купальскія традыцыйныя абрады, вогненнае шоў, капальскае вогнішча, продаж вырабаў рамеснікаў і майстар-класы.

На фестывалі выступяць: Іван Кірчук, гурты Trubetskoy, Rokash, Plemя, Alcyona, Aquamorta, Frozen Garden, Росквіт.

Госці змогуць размясціцца ў намётавым мястэчку на тэрыторыі фестывалю. Намёты можна ўзяць у арэнду на месцы. Гасцям арганіуюць аўтобусны трансфер да месца правядзення фестывалю.

Вечеры Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў

Калі: 23 — 25 чэрвеня

Дзе: Нясвіжскі замак (Нясвіж, вул. Замкавая, 2)

Набыць квіткі

Фестываль опернага і балетнага мастацтва адбудзецца ў Нясвіжскім замку. Падчас фестывалю, ужо 13-га па ліку, плануюць паказаць шэдэўры сусветнай балетнай і опернай класікі.

У час мерапрыемства можна будзе наведаць выставы ў замку і пабачыць вайскова-гістарычную рэканструкцыю.

Музычныя вечары ў Мірскім замку

Калі: 16 — 18 чэрвеня, 24 чэрвеня і 15 ліпеня

Дзе: Мірскі замак (Мір, вул. Чырвонаармейская, 2)

Тэлеканал АНТ аднавіў праект «Музычныя вечарыны ў Мірскім замку». Падчас імпрэзы на сцэне выступяць музыкі аркестра Міхаіла Фінберга, спявачка Вікторыя Алешка. 15 ліпеня адбудзецца канцэрт сімфанічнага аркеста з салістамі тэатра «У стылі Сан-Рэма».

Sound Live

Калі: 24 чэрвеня

Дзе: Набярэжная ў Ваўкавыску

Падчас фестывалю арганізатары абяцаюць воднае шоў «Плаванне абы на чым», выступ аркестраў, рыцарскае шоў, музычныя майстар-класы для дзяцей, выставу аўтацюнінгу, выставу вінтажнай апаратуры, «бойку» кавер-гуртоў, а таксама DJ-сэты. На фестывалі арганізуюць фудзоны і забаўляльныя пляцоўкі.

Вечары ў Соф'і Гальшанскай

Калі: 24 чэрвеня

Дзе: Гальшанскі замак (мястэчка Гальшаны)

Падчас імпрэзы на тэрыторыі замка адбудзецца спектакль «Чорная панна Нясвіжа» і выступ шоў-балета «Феерыя» з Мінска. Таксама для гасцей правядуць «містычную» экскурсію па Паўночнай вежы. Акрамя гэтага гасцям абяцаюць фудкорт, сярэднявечныя гульні і танцы, майстар-класы і выставу-продаж рамесных вырабаў. Скончыць імпрэзу абяцаюць вогненным шоу.

Ліпень

ЭкстримПрорыв 2023

Калі: 1 — 2 ліпеня

Дзе: мястэчка Ушачы (Віцебская вобласць)

У фестывалі экстрэмальных відаў спорту прымуць удзел каля 500 спартсменаў. Таксама на фестывалі будзе вячэрняя праграма: лазернае шоў, «аўтапаці», выступ музычных гуртоў і дыскатэка.

Падчас фестывалю будуць працаваць забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых, а таксама водныя атракцыёны. Акрамя гэтага арганізуюць фудкорт, а госці змогуць падняцца на паветраным шары.

Джаз в городе N

Калі: 7 — 8 ліпеня

Дзе: Нясвіжскі замак

Фестываль джазавай музыкі адбудзецца ў двары Нясвіжскага замка. Гасцям прадставяць дзве канцэртныя праграмы: «Джаз в ночи» і «В джазе только классика».

Славянскі базар

Калі: 12 — 17 ліпеня

Дзе: Летні амфітэатр на праспекце Фрунзэ, 13а, Віцебск

Міжнародны фестываль мастацтваў праводзяць ужо больш за 30 гадоў. У 2023 годзе на фестывалі выступяць расійскія музыкі:

  • Дзмітрый Малікаў;
  • Уладзімір Прэснякоў;
  • Стас П’еха;
  • Сяргей Лазараў.

Таксама пройдуць канцэртныя праграмы «Залаты хіт», «Шансон-ТВ», «Рок-панарама». Таксама пройдзе КЗВ-канцэрт з удзелам каманд Вышэйшай лігі КЗВ.

Брест Джип Фест 2023

Калі: 14 — 16 ліпеня

Дзе: каля пасёлка Мухавец пад Брэстам

«Брест Джип Фест» — міжнародны фестываль пазадарожнікаў. Падчас фестывалю арганізуюць намётавае мястэчка, выступы артыстаў, спаборніцтвы пазадарожнай тэхнікі, а таксама дыскатэку.

Фестываль «Легендарныя эпохі»

Калі: 15 ліпеня

Дзе: Зэльва (Гродзенская вобласць)

Падчас фестывалю арганізатары плануюць правесці рэканструкцыю вызвалення Зэльвеншчыны ад нямецкіх войскаў у 1944 годзе. Таксама на фестывалі прадставяць экспазіцыю баявой рэтра-тэхнікі, якая дзейнічала ў часы Другой сусветнай вайны: пакажуць баявы нямецкі танк, «палутаркі», грузавыя аўтамабілі, матацыклы і легкавыя аўтамабілі.

Фестываль вайскова-гістарычный рэканструкцыі «Наш Грунвальд»

Калі: 22−23 ліпеня

Дзе: музейны комплекс старажытных народных рамёслаў і тэхналогій «Дудуткі» (40 км ад Мінска)

Набыць квіткі

Падчас фестывалю адбудуцца рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы і рыцарскія баі. Таксама можна будзе пакаштаваць стравы традыцыйнай беларускай кухні і паўдзельнічаць у майстар-класах. Выступяць фолк і рок-гурты:

  • Хмельны вір
  • KAS
  • Рокаш
  • PAWA
  • Земля легенд
  • Эпидемия
  • Ян Женчак

ЛАКАЦЫЯ

Калі: 22 ліпеня

Дзе: Гродна (пляцоўка каля гандлёва-забаўляльнага комплекса Triniti)

У 2023 годзе арганізатары «Лакацыі» абяцаюць насычаную і працяглую праграму. У гэтым годзе плануецца музычная частка, якой летась не было. Хто выступіць на фестывалі пакуль не вядома.

Чытайце таксама: Адбудзецца другі фестываль «Лакацыя»: акрамя аўтамабіляў абяцаюць яшчэ і музыку

Viva Braslav

Калі: 28 — 30 ліпеня

Дзе: Цэнтральны пляж, Браслаў (Віцебская вобласць)

Фестываль Viva Braslav у 2023 годзе адбудзецца ў 10 раз. Там арганізуюць кемпінг, спартовыя гульні, конкурсы, майстар-класы. На сцэне выступяць:

  • Macan;
  • Artik & Asti;
  • Отпетые мошенники;
  • Банд’Эрос;
  • Hammali&Navai;
  • Бакей;
  • saypink!;
  • SHARANKOŪ;
  • ПараЛель;
  • Просто Лера;
  • Parade of Planets;
  • dj AVAO;
  • dj ANG.

Фестываль нейкі час таму пачаў губляць хэдлайнераў. Спачатку з праграмы выдалілі выступ спявачкі Instasamka. Пазнй DJ KAAZE са Швецыі і DJ Martin Jensen з Даніі, выступ якіх планаваўся на фестывалі адмовіліся граць у Беларусі па палітычных прычынах.

Чытайце таксама: Бондарава адмяніла Instasamka? Стала вядома, чаму змяніўся лайн-ап Viva Braslav (абноўлена)

Этнасвята «У госці да радзімічаў»

Калі: 29 ліпеня

Дзе: пляцоўка Замковішча ў аграгарадку Радомля (Чавускі раён Магілёўскай вобласці)

Фестываль у стылістыцы ранняга сярэднявечча арганізуюць з 2014 года. Ён звязаны з культурай і бытам племені радзімічаў. Падчас фестывалю выступяць клубы гістарычнай рэканструкцыі, для гасцей правядуць майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах.

Жнівень

Рыцарскі фэст

Калі: 5 — 6 жніўня

Дзе: Замкавая гара, Мсціслаў (Магілёўская вобласць)

Падчас фестывалю адбудуцца рыцарскія турніры, конныя спаборніцтвы, тэатрэлізаваныя пастановы, канцэрт, а таксама фаер-шоў.

Задора

Калі:12 — 13 жніўня

Дзе: Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» (мястэчка Дукора ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці)

Фестываль «Задора» прысвечаны эпосе ранняга сярэднявечча IX — XII стагоддзяў. Падчас фестывалю пройдуць турніры на коп’ях, будзе граць жывая сярэднявечная музыка, будуць танцы, майстар-класы па сыраварэнні і фаер-шоў.

Нясвіжская фартэцыя

Калі: 23 жніўня

Дзе: Англійскі парк у Нясвіжы

Фестываль вайскова-гістарычнай рэканструкцыі «Нясвіжская фартэцыя» адбудзецца на на тэрыторыі парка побач з Нясвіжскім замкам. Пройдзе рэканструкцыя рыцарскіх турніраў і конныя забегі. Таксама арганізуюць канцэрт даўняй музыкі, тэатральныя інсцэніроўкі, танцы, а таксама майстар-класы па рамёствах і баявых майстэрствах.

Шлях Цмока

Калі: 19 — 20 жніўня

Дзе: Бярэзінскі запаведнік (вёска Дамжэрыцы, Лепельскі раён Віцебскай вобласці)

На фестывалі «Шлях Цмока — 2023» арганізатары абяцаюць тэатральныяя пастановы, Open Air канцэрты, вогненнае шоў, а таксама экскурсію па міфалагічнай сцежцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Можна бункер на выпадак апакаліпсісу ўладкаваць». Якім будзе новы «касмічны» гатэль у Пышках

На тэрыторыі былога водазабору ў Пышках будуюць гасцінічны комплекс. Гатэль будзе вытрыманы ў касмічнай стылістыцы,…

24 снежня 2024

Не паскардзішся — не паедзеш. Як у Гродне можна вырашыць транспартныя праблемы

У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…

23 снежня 2024

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024