Канцэрты фестывалю LIDBEER і рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка» плануюць правесці ў Лідзе 2 верасня. Так збіраюцца святкаваць 700-годдзе горада. Да гэтага LIDBEER тры гады маўчаў, зараз фармат канцэртаў вырашылі змяніць.

UPD. На фестывале анансуюць тры сцэны: с рок-музыкай, поп і фолк-выканаўцамі, а каля замкавай сцяны цягам дня будуць граць DJ-сэты. На тэрыторыі фестывалю будзе блізу 200 кропак з фастфудам. Упершыню ў рамках LIDBEER пройдзе фестываль феерверкаў: акрамя вялікага вячэрняга завяршальнага салюту, будзе некалькі дзённых.

На сайце фестывалю абнаўленняў пакуль няма, але арганізатарам мясцовыя ўлады называют тое ж «Лідскае піва». Канцэпцыя зменіцца. Open air з фудкортамі абяцаюць пакінуць, але замест аднаго гала-канцэрта будзе некалькі тэматычных лакацый з выступамі. Яны, хутчэй за ўсё, будуць бясплатнымі - «у якасці падарунка гораду».

Чытайце таксама: Прибыль выросла, но продажа затянулась. Что с «Лидским пивом», которое хотели продать еще весной, но власти запрещают

Ореп air фестываль музыкі і піва ў Лідзе праходзіў з 2015 года. У 2020 ён узяў паўзу праз пандэмію, і больш не праводзіўся. Да гэтага падрыхтоўка да яго займала амаль год, ставілі дзве сцэны і амаль 200 намётаў фудкорта, ладзілі рамесны кірмаш і іншыя забавы. Хэдлайнерамі былі «Сплін», «Бі-2», «Чайф», «Океан Ельзи», «Ленінград». З усёй краіны з’язджалася да 130 тысяч гасцей.

Што будзе на свяце

1 верасня

Гастрафэст. Арганізатары — Лідскі малочна-кансервавы камбінат і Лідахлебапрадукт

2 верасня

Канцэрты на Дажыначнай плошчы, ля Лідскага замка і на іншых музычных сцэнах паменш, напрыклад, у двары замка.

Частку вуліцы Ленінскай — ад дома гандлю да лазні - зойме выстава-кірмаш ад прамысловых прадпрыемстваў і рамесныя шэрагі да помніка Гедыміну. Далей да замка размесцяць фуд-зоны.

У замку і вакол яго плануюць культурна-забаўляльныя і анімацыйныя мерапрыемствы, рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка» і дыскатэку «Залатое рэтра: дыска-700».

3 верасня

Забег здароўя.

8 верасня

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыка-культурная спадчына Лідчыны». Мяркуецца ўдзел дыпламатычных прадстаўнікоў розных краін, гасцей з Мінска і Гродна і гарадоў-пабрацімаў.

Новыя арт-аб'ект і РАУС

Акрамя пышнага Дня горада ў юбілейны 2023 год у Лідзе плануюць адкрыць дзіцячы сад у мікрараёне Поўнач, пешаходную вуліцу, купель у парку Кургана Неўміручасці, неназваны пакуль арт-аб'ект і будынак РАУСа.

Чытайце таксама: Блюз-фестываль, гастрабар і галерэя. У Лідзе да адкрыцця рыхтуюць «Метро»