З’явілася поўная праграма фестывалю Lidbeer, які пройдзе ў Лідзе 13 верасня разам са святкаваннем Дня горада. Сярод хэдлайнераў фестывалю — расійскія выканаўцы і беларускі індзі-гурт. Частка мерапрыемстваў будзе бясплатнай, частка — платнай.

Галоўная сцэна (пляцоўка на вуліцы Савецкай)

12:30–13:40 — Урачыстае адкрыццё «Любімы сэрцу горад»
14:00 — Афіцыйнае адкрыццё фестывалю LIDBEER 2025
14:00–14:15 — Госці з Расіі: творчыя калектывы Сабінскай муніцыпальнай акругі (Уладзімірская вобласць)
14:15–15:10 — Канцэртны аркестр духавой і эстраднай музыкі з Пінска
15:10–16:00 — Выканаўцы Лідчыны і калектыў «Візіт» з расійскага горада Валадарск
16:00–17:00 — Выступ гурта “BYCITY” (Мінск)

Вадаём ля Лідскага замка

09:00 — Урачыстае адкрыццё новай велапешаходнай дарожкі

Слухаць расіян і есці чабурэкі на хуткасць: праграма фестывалю LIDBEER-2025 і Дня горада ў Лідзе
Праграма мерапрыемстваў у Лідзе. Фота: t.me/Lida_regional

Фестываль LIDBEER 2025

Плошча па вул. Савецкай, ля сцен замка

11:00–20:00 — Зона актыўнасці «КактуСІТУ»:
▪️ Гіганцкі басейн і лабірынт
▪️ Сэлфі-палка і фотазона
▪️ Актыўнасці «Кактус boom» і «Супер рэакцыя»

20:00–23:00 — Выступленне дыджэяў

Іншыя сцэны

Сцэна №2 (ля Палаца культуры)

12:00–19:30 — Квізы, танцы
20:00–00:50 — Промагурт «Tonight»

Pepsi Stage (каля Замка)

11:00–14:00 — Фонавая музыка
14:00–23:00 — Кавер-гурты і дыджэі

Вячэрняя праграма на Дажыначная плошчы

18:00–18:30 — Барысаўскі тракт
18:50–19:35 — Антон Токараў
20:05–20:50 — Аляксандр Пушной
21:20–22:05 — Юлія Савічава
22:35–23:20 — The Hatters
23:30–00:30 — Police in Paris

Слухаць расіян і есці чабурэкі на хуткасць: праграма фестывалю LIDBEER-2025 і Дня горада ў Лідзе
Схема актыўнасцяў Lidbeer. Фота: t.me/LIDBEERFEST

Лідскі замак

Культурна-забаўляльная праграма «Лідскія ваяры»

  • 10:00–19:00
  • Касцюміраваная сустрэча гасцей «Дамамі сярэднявечча»
  • Сярэднявечныя гульні, танцы, школа археалогіі
  • Прымерка касцюмаў і даспехаў
  • Праца экспазіцый і выстаў («Зброя гонару і адвагі», «Вехі гісторыі» і інш.)

11:00–11:45 — Дэманстрацыі конна-трукавых выступленняў
12:00–12:30 — Інтэрактыўная прэзентацыя «Музейнае сузор’е»
12:30–12:45 — Майстар-клас па сярэднявечных танцах
13:00–13:45 — Дэманстрацыі конна-трукавых выступленняў
14:00–14:30 — «Музейнае сузор’е»
14:30–14:45 — Майстар-клас па сярэднявечных танцах
15:00–15:30 — Паказ сярэднявечных сукенак ад мадэльнай школы «АДС мадэль»
16:00–16:45 — Конна-трукавыя выступленні
17:00–17:30 — «Музейнае сузор’е»

 23:00–04:00 — Дыскатэка «ZAMOK DANCE»

Актыўнасці на тэрыторыі фестывалю: барабаннае шоу, глітар-бар, чылл-зона, ласо, міні-футбол, кулінарныя майстар-класы, лоўля качак, бяспройгрышная латарэя, дэгустацыі, батуты, конкурс па паяданні чабурэкаў, фотабудка і шмат іншага.

Таксама будзе арганізавана бясплатная экскурсія ў Музей лідскага бровара.

Каб туды трапіць, трэба прыйсці па адрасе г. Ліда, вул. Міцкевіча, 32 (каля ўваходу на рэсэпшн ААТ «Лідскае піва») у 10.00, 13.00 ці 16.00 і атрымаць свой запрашальны білет.

Запрашальныя будуць раздавацца па адным білеце ў адны рукі ў парадку жывой чаргі. Працягласць экскурсіі — 60 хвілін.

Папярэдне неабходна азнаёміцца з правіламі наведвання Музея на сайце museum.lidskae.by.

Квіткі на фестываль LIDBEER 2025 яшчэ ёсць у продажы. Кошта ад 79,95 рублёй до 245.