У Гродне 5 верасня затрымалі грамадскую актывістку Валянціну Навумаву. У дачыненні да яе распачалі крымінальную справу, паведамляе ”Гарадзенская вясна”.
Гродзенку вінавацяць паводле артыкула 367 КК «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Магчыма, прад’яўлены і іншыя абвінавачанні.
Валянціна Навумава была сябрам партыі левых «Справядлівы свет». Яе пераследавалі і раней. Так, у 2017 годзе яе аштрафавалі на 15 базавых велічынь паводле адміністрацыйнай справы за ўдзел у акцыі «недармаедаў».

Партыя левых «Справядлівы свет» была заснавана ў 1991 годзе.
У 1996 годзе частка яе членаў, якія падтрымлівалі палітыку Лукашэнкі, аддзялілася і стварыла прапрэзідэнцкую Камуністычную партыю Беларусі.
Партыя «Справядлівы свет» жа знаходзілася ў апазіцыі да дзеючай улады. Старшынёй партыі быў Сяргей Калякін.
29 верасня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне аб ліквідацыі партыі «Справядлівы свет».



