Рэсурс volkovysk.by прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем. Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі 24 студзеня 2023 года, заўважыў Telegram-канал «Право имеют».

У Гродзенскай вобласці з’явілася новае экстрэмісцкае фарміраванне
Скрыншот з сайта volkovysk.by

Экстрэмісцкім фарміраваннем прызналі групу грамадзянаў «volkovysk.by», аб’яднаных праз сацыяльныя сеткі, мэсэнджары і іншыя інтэрнэт-рэсурсы. У спісе пералічаны суполкі або профілі volkovysk.by у Telegram, Facebook, VK i Twitter. Таксама КДБ паіменна пералічыла сярод удзельнікаў фармавання рэдактара і заснавальніка сайта Алеся Зайцава і рэдактара Аляксандра Таранцея.

Як пазіцыянуе сябе рэсурс

«Volkovysk.by гэта прадукт калектыўнай працы групы аўтараў. Сайт з’яўляецца здабыткам жыхароў Ваўкавышчыны і не належыць і не фінансуецца арганізацыямі, партыямі і фондамі», — напісана на сайце выдання.

Што публікавалі на сайце volkovysk.by

На сайце volkovysk.by, акрамя мясцовых навінаў, можна паглядзець каталог крамаў горада, расклад транспарту, адрасы банкаматаў і аптэк, каталог паслуг накшталт таксі, грузаперавозчыкаў і эвакуатараў.

Сярод партнёраў экстрэмісцкага фарміравання на сайце пазначаны Ваўкавыскі вайскова-гістарычны музей імя Пятра Баграціёна і Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры.

Чытайце таксама: Усе старонкі журналіста Руслана Кулевіча прызналі экстрэмісцкімі