Напярэдадні Старога Новага года, 12 студзеня, тэатр лялек запрасіў дарослых гледачоў узгадаць дзяцінства і паглядзець казку «Чароўнае люстэрка». Пасля спектакля дарослыя вадзілі карагоды, чыталі Дзеду Марозу вершы, ратавалі парасятка Фунціка і бегалі вакол елкі на хуткасць у галёшах.

Святлана і Рыта прыехалі ў Гродна на выхадныя з Літвы. Паход у тэатр быў часткай іх экскурсійнай праграмы. «Даўно так не скакалі каля ёлкі, выдатна! — кажуць яны. — Гадоў 30 мінула з таго часу, калі апошні раз вось так весяліліся і вадзілі карагоды з Дзедам Марозам».

«Захацелася застацца». Літоўскія турысты адсвяткавалі Стары Новы год разам з гродзенцамі ў тэатры лялек

«Гатовы тут застацца. У нас эйфарыя нейкая проста, мы ўпалі ў дзяцінства, — падтрымліваюць Юлія і Івона. — Так душэўна усё ў Гродна, мы цэлы дзень у цудоўным настроі. А ў тэатры нам проста стварылі свята! Мы ж дарослыя людзі, а тут адчулі сябе дзецьмі, як у казцы. Я танчу і думаю, колькі мне гадоў? Тры гады ці чатыры?»

«Захацелася застацца». Літоўскія турысты адсвяткавалі Стары Новы год разам з гродзенцамі ў тэатры лялек

Рымантас з жонкай кажуць, што гэтае свята нагадала ранішнікі ў дзіцячым садку. Праўда, прасіць у Дзеда Мароза падарункі ўжо не сталі. Дарослыя, ўсё-такі.

«Захацелася застацца». Літоўскія турысты адсвяткавалі Стары Новы год разам з гродзенцамі ў тэатры лялек

Гродзенцы прыйшлі на свята за сваімі «фішкамі». Святлана расказала, што ёй вельмі падабаецца навагодняя варажба ад актрысы Людмілы Паўлоўскай. Маўляў, у цуд асабліва не верыцца, але сустрэча з варажбіткай пры свечках стварае атмасферу на цэлы год.

«Захацелася застацца». Літоўскія турысты адсвяткавалі Стары Новы год разам з гродзенцамі ў тэатры лялек

А вось Ганна з Сяргеем пасля спектакля засталіся паласавацца марозівам. Кажуць, пасля казачнага спектакля смак дзяцінства ўспамінаецца асабліва ярка.

«Захацелася застацца». Літоўскія турысты адсвяткавалі Стары Новы год разам з гродзенцамі ў тэатры лялек

Па словах адміністратара тэатра Наталлі Суханосік, у гэтым сезоне больш за 80 разоў выходзілі на сцэну героі «Чароўнага люстэрка» для гледачоў ад 5 гадоў і «Малютки Дзеда Мароза» для дзяцей ад 2 гадоў.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life