Каб пабачыць Гродна, якога больш няма, трэба проста заплюшчыць вочы. Расповед пра горад дамалююць пахі, смакі і гукі. У мінулыя выхадныя, 18 мая, мы прайшліся з сябрамі па Новым Свеце, завязаўшы вочы. Зараз, зняўшы з вачэй павязку, яшчэ можна пабачыць яго драўляныя дамкі і цагляныя камяніцы. Але з кожным годам іх становіцца ўсё менш. Калі не спыніць разбурэнне Новага Свету, то хутка апроч пахаў і смакаў пра былы Гродна нічога больш не нагадае.

Па Новым Свеце з завязанымі вачамі. Прайшліся па Гродне, які нельга пабачыць, але можна адчуць

Мы спыняемся каля аднаго з драўляных дамкоў вуліцы Горкага і завязваем вочы. Да гукаў гарадскога шума далучаецца сола на скрыпцы. Нябачны выканаўца старанна вядзе мелодыю, а ўдзельнікі шпацыру слухаюць гісторыю пра дзяўчынку, што іграла ў  вакне дома і яе бабулю, што папярэджвала мінакоў не перашкаджаць практыкаванням.

Па Новым Свеце з завязанымі вачамі. Прайшліся па Гродне, які нельга пабачыць, але можна адчуць

Праз некалькі наступных дамоў – яшчэ адна гісторыя  са скрыпкай. Яе некалі выкінулі з вакна суседзі-яўрэі, калі іх забіралі ў гета. Мясцовыя забралі скрыпку і захоўваюць да сёння.

Па Новым Свеце з завязанымі вачамі. Прайшліся па Гродне, які нельга пабачыць, але можна адчуць

«Ад суседзяў засталася толькі скрыпка». Гісторыя дома, які рыхтавалі да прыезду Лукашэнкі


А яшчэ каля  гэтага дома пахне бэз. Таксама, як пах і падчас войнаў, і ў старыя добрыя часы.

Па Новым Свеце з завязанымі вачамі. Прайшліся па Гродне, які нельга пабачыць, але можна адчуць

На рагу Горкага і Міцкевіча мы завязваем вочы і адчуваем пах… спірту. Тут была крама Яблонскіх, дзе, як узгадваяць старажылы, ніколі не разбаўлялі гарэлку.


“Спачатку ўсе смяяліся, але мы мелі вялікі поспех”. Дачка Яблонскага пра вядомую краму ў Новым свеце


Кропка на скрыжаванні Горкага і 17 Верасня адзначана на мапе вандроўкі пахам свежага хлеба. Праўда, нават зняўшы павязку з вачэй, краму “Гарачы хлеб” пабачыць усё роўна не немагчыма. Камяніцу знеслі ў кастрычніку 2006 і тая пляцоўка да гэтай пары пустуе.

Па Новым Свеце з завязанымі вачамі. Прайшліся па Гродне, які нельга пабачыць, але можна адчуць

Смакам духмянай кавы з цынамонам і гваздзікай адзначыны будынак на рагу сучасных вуліц Горкага і 17 верасня. Тут некалі была крама каланіяльных тавараў Канэля. Сюды гродзенцы прыходзілі за чаем, кавай і заморскімі спецыямі.

Зусім недалёка раней мясцілася і аптэка. Удзельнікі шпацыру адгадалі прызначэнне чарговага драўлянага дома па паху зёлкавага сіропу. Праўда, адгадаць саму зёлку ім не ўдалося.

Па Новым Свеце з завязанымі вачамі. Прайшліся па Гродне, які нельга пабачыць, але можна адчуць

У раёне скрыжавання вуліц Бялінскага і Міцкевіча ёсць адразу два месцы з адметнымі смакамі і пахамі: крама пана Полудня, дзе прадавалі каўбасу з цытрынай, і пякарня Любэга, знакамітая ў ваколіцах сваімі “напалеонкамі” – трохкутнымі булкамі з макам.

Не ведаю, ці ўдалося б угаварыць людзей з адкрытымі вачамі пакаштаваць каўбасу з апельсінам. А з завязанымі – елі і хвалілі.

Па Новым Свеце з завязанымі вачамі. Прайшліся па Гродне, які нельга пабачыць, але можна адчуць

Шпацыр скончыўся на вуліцы Міцкевіча, пры доме з цмокамі, які з вялікай верагоднасцю будзе зруйнаваны ўжо ў бліжэйшы год. Участак зямлі, дзе ён месціцца, прапанаваны на аўкцыен з умовай зносу існуючай пабудовы.


Гой абяцаў не зносіць! Замест драўляных дамоў на Міцкевіча хочуць пабудаваць гандлёвы цэнтр ці гасцініцу

Па Новым Свеце з завязанымі вачамі. Прайшліся па Гродне, які нельга пабачыць, але можна адчуць

Калі вам цікава адчуць смакі і пахі даўняга Гродна і пабачыць аўтэнтычную забудову Новага Свету на ўласныя вочы, запаўняйце рэгістрацыйную форму і далучайцеся. Пойдзем на шпацыр разам.


Друскенікі: як выглядае драўляная архітэктура за 40 кіламетраў ад Гродна

Па Новым Свеце з завязанымі вачамі. Прайшліся па Гродне, які нельга пабачыць, але можна адчуць

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.