HRODNA.LIFE і BEST BALTIC Hotel Druskininkai Central
ВЫХАДНЫЯ
Ў ДРУСКЕНІКАХ
Дзе (і чаму) варта правесці бліжэйшы ад Гродна замежны ўікэнд
ВЫХАДНЫЯ
Ў ДРУСКЕНІКАХ
ГЭТЫ МАТЭРЫЯЛ
ВЫ ЧЫТАЕЦЕ
ДЗЯКУЮЧЫ
BEST BALTIC Hotel Druskininkai Central
Самы блізкі да Гродна замежны горад - Друскенікі. Старэйшыя гродзенцы і гродзенкі распавядаюць, што ў савецкі час было модна ездзіць туды ў пятніцу пасля працы, або ў выхадныя, пагуляць і выпіць кавы. Быў у гэтым асаблівы гродзенскі шык.
Успамінаюць, што і сасіскі там былі смачней, і хлеб незвычайны. Не кажучы ўжо пра даступнасць фірмовага балтыйскага бурштыну і запаветных шпрот у бляшанках з умантаваным ключыкам. Было ў тых паездках нешта элітнае-заходняе, кіношна-немагчымае. Паслясмак ад іх заставаўся аж да сённяшніх дзён.
Выхадныя ў Друскеніках. Дзе (і чаму) варта правесці бліжэйшы ад Гродна замежны ўікэнд
Цяпер падарожжа за 40 кіламетраў у Друскенікі зусім не тое, што за тыя ж 40 кіламетраў, напрыклад, у Скідзель. Цяпер гэта самае блізкае ад Гродна замежжа. А яшчэ - адзін з самых простых і камфортных спосабаў аздараўленчага і пазнавальнага адпачынку.
Як прыходзіць цяпло, так і хочацца рушыць у падарожжа. І лепш за ўсё ў такое, дзе можна дакрануцца да экзотыкі і абярнуцца за выхадныя. Для такой паездкі Друскенікі і наваколлі горада падыходзяць найлепш. З XVIII стагоддзя гэты горад прэтэндуе на ролю "летняй сталіцы" не толькі Панямоння або Літвы, але і цэлай Еўропы.
А ў нашы дні ён афіцыйна прызнаны чэмпіёнам па прыцягненні еўрапейскіх інвестыцый. Якія месцы маленькага горада зробяць на падарожнікаў найбольшае ўражанне і чаму гэта месца годна цэлых выхадных, Hrodna.life правярае на ўласным вопыце.
Едзем на поўдзень... Літвы
Даехаць да Друскенік з Гродна - справа не складаная. Ад аўтавакзала ідуць маршруткі і аўтобусы. Калісьці гарады злучала яшчэ і чыгунка. Яе пабудавалі ў 1934 годзе і выкарыстоўвалі да пачатку 2000-х, а потым разабралі. Але самы прыдатны варыянт - паехаць аўтамабілем.
Ездзіць у Друскенікі "на воды" стала модна з 1793 года, калі горад атрымаў статус курорта. Падставай для гэтага сталі высновы асабістага лекара караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Доктар пацвердзіў лекавыя ўласцівасці мясцовых мінеральных крыніц. Палітычныя змены курортнаму мястэчку не перашкаджалі. Праз сто гадоў, у 1837 годзе, па загадзе рускага цара Мікалая I, тут пачалося будаўніцтва новых курортных пабудоў.
Зараз аквапарк у Друскеніках - адзін з самых вялікіх у Еўропе. Яго плошча - 23000 квадратных метраў. Толькі працягласць водных горак тут - 600 метраў. Сярод іх - самая доўгая горка ў Літве - 212-метровыя "Бярмуды". Акрамя таго, у аквапарку ёсць яшчэ і 20 розных лазняў.
Аквапарк, або прывітанне ад капітана Відавочнасць

У аквапарку аднолькава цікава можна правесці і некалькі гадзін і целы дзень. Але калі раптам цягне далей у падарожжа, то можна смела пакідаць яго межы – на сушы таксама сумаваць не прыйдзецца.
Аквапарк, або прывітанне ад капітана Відавочнасць

З вечнага лета ў вечны мароз

Прама ад аквапарку пачынаецца канатная дарога да гарналыжнай Snow Arena. Гэта адзіны ў Балтыцы комплекс зімовых забаў, які працуе круглы год. Тут наладжана ўласная вытворчасць снегу і падтрымліваецца пастаянная тэмпература ад -2 да -4 градусаў.

Плошча снежнага комплексу займае 8 гектараў. Тут знаходзяцца 3 лыжныя трасы. Ёсць магчымасць з'ехаць з горкі на сноўбордзе, цюбінгу або веласнегаходзе. Узяць спецыяльную вопратку і абсталяванне можна напракат.
Са снежнай гары самы час пераскочыць праз Нёман, прама на дрэвы супрацьлеглага берага. Для палёту ўсе абсталявана - канат нацягнуты на вышыні 21 метр над ракой, а рознасць вышынь старту і фінішу дазваляе развіць хуткасць да 55 кіламетраў у гадзіну.

Лайфхак для жадаючых атрымаць усё і адразу: калі набываць квіткі ў парк адпачынку Оne і Snow арэну разам, то купля абыйдзецца на 30% танней.
З вечнага лета ў вечны мароз

З вечнага лета ў вечны мароз

Друскенікі размяшчаюцца па берагах адразу трох азёр і лужок паміж імі стаў цэнтрам адпачынку і месцам сустрэч для турыстаў і гараджан. У гэтым годзе вясной лужок ля возера Віюнелес ператварыўся ў суцэльнае поле кветак. У Друскеніках зладзілі фэст нарцысаў. Дадаткам да 220 000 квітнеючых на зямлі нарцысаў былі і кветкі на дрэвах.
Уздоўж алей распусціліся японскія сакуры.
Друскенікі - горад зусім невялікі і грамадскі транспарт тут у асноўным прадстаўлены роварамі і самакатамі, якія можна ўзяць у пракат практычна на любым куце. Сярод дзяцей папулярнасцю карыстаецца і аўта-паравозік, на якім можна аб'ехаць цэнтральную частку горада па крузе.
Ды і пешшу прайсці ўвесь турыстычны цэнтр горада зусім не складана.
Шпацыр праз кветкі
Шпацыр праз кветкі
Шпацыр праз кветкі

Таму многія прыходзяць на поле нарцысаў не адзін раз у дзень. Нават ноччу кветкавая паляна не пустуе. Але самым папулярным месцам з надыходам цемры становіцца святло-музычны фантан.
Гатэль: тут можна жыць сто гадоў

Best Baltis Druskininkai Central - гатэль, пра які можна коратка сказаць двума словамі - сто гадоў. Чуецца ў гэтым і пажаданне здароўя, і канстатацыя факту. Будынак пабудаваны ў пазамінулым ужо стагоддзі і менавіта тут у 1909 году адкрылі першую ў горадзе гасцініцу. Атэльерамі сталі бацькі вядомага скульптара Жака Ліпшыца. Дарэчы,
яго бюст усталяваны насупраць гатэля і былы гаспадар штодня вітае гасцей і запрашае наведаць свой музей. Яшчэ ў гэтым будынку быў калісьці першы ў горадзе Цэнтр здароўя.

У 2007 годзе пасля рэстаўрацыі тут зноў адкрылі гатэль. Пра тое, што драўляным дзвярам споўнілася больш за сто гадоў, а адліваныя балясы памятаюць першых гаспадароў, цяпер гавораць з гонарам. Захавала актуальнасць і першая назва гатэля - "Central". Адсюль і цяпер каля пяці хвілін ходу да аквапарку або музея Чурлёніса, цэнтральнай алеі ці парку адпачынку. Побач ёсць таксама тэнісныя корты, веладарожкі і пляж.
А яшчэ ад першых крокаў у гатэлі гасцей ціха суправаджае музыка. Тут гучаць арыі і рамансы ў выкананні літоўскага опернага спевака мінулага стагоддзя - Антанаса Шабаняўскаса.
Прыемным падарункам для гасцей гатэля стане і зніжка на квіткі ў аквапарк, Снежную Арэну і аздараўленчыя ўстановы горада.

Тут мы спыняемся пераначаваць, каб на наступны дзень працягнуць падарожжа па ваколіцах Друскенік. Уключаны ў кошт пражывання сняданак матывуе прачнуцца раніцай лепш, чым будзільнік.
Гатэль: тут можна жыць сто гадоў
Гатэль: тут можна жыць сто гадоў

У параўнанні з Гродна бясконца здзіўляе стаўленне мясцовых жыхароў да драўлянай архітэктуры. Маленькія домікі і двух-трохпавярховыя вілы з дрэва тут такія дагледжаныя і дарэчныя! Карункавыя аканіцы, упрыгожаныя разьбой дзверы, фігурныя балясы прыступак - усё дагледжанае і прыгожае. Гэта стварае асаблівую цеплыню і ўтульнасць горада.
Хоць узрост друскеніцкіх драўляных пабудоў наўрад ці большы за гродзенскіх, тут нікому не прыходзіць у галаву знесці домікі, каб пабудаваць у цэнтры які-небудзь жалеза-бетонны хмарачос. А вось тыпова-савецкай забудовы ўжо амаль не відаць. Адны будынкі прайшлі рэнавацыю, іншыя, як былы санаторый "Нёман", яшчэ чакаюць свайго інвестара, пабліскваючы выбітымі вокнамі.
Горад з драўлянай душой
Любоў жа да дрэў і да дрэва тут адчуваецца паўсюдна. Хвоі ў горадзе ствараюць проста неверагодную атмасферу курорта і адпачынку. Таму цяжка правесці мяжу - дзе канчаецца горад і пачынаецца лес.

Яны пераплеценыя адно з адным і да паху сасновай жывіцы прымешваецца часам пах кветак з кветнікаў ці кава са шматлікіх кавярняў і рэстаранчыкаў.
Горад з драўлянай душой
Горад з драўлянай душой
На ўскраіне горада размясціўся парк "Эха гушчару" - шэраг казачных домікаў і загадкавых герояў, выразаных з дрэва. Гэта месца пасуе, каб распавядаць дзецям казкі, а дарослым - успамінаць сваё дзяцінства.

Усяго ў 3 кіламетрах ад горада знаходзіцца яшчэ адзін парк драўлянай скульптуры - сядзіба Антанаса Часнуліса. Майстар кажа, што разьбой па дрэве займаецца ўсё дарослае жыццё, 42 гады, а абсталёўваць уласны парк пачаў з часоў незалежнай Літвы.

Лайфхак наведвання парку - трэба прыязджаць у нядзелю. Гэта адзіны дзень, калі майстар не працуе, а асабіста сустракае гасцей. У астатнія дні яго таксама можна ўбачыць у парку, як мінімум у трох "драўляных увасабленнях". Першы Антанас вітае гасцей ля білетнай касы, другі - каля майстэрні выразае з дрэва сам сябе, ужо трэцяга.
У цэнтры горада стаяць два храмы - царква і касцёл. Царква ў гонар іконы "Усіх тужлівых радасць" пабудавана ў 1865 годзе на 10 000 срэбных рублёў, ахвяраваных Гродзенскім віцэ-губернатарам Якавам Ражновым. А неагатычны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Шкаплернай скончылі будаваць у 1930.
Храмы Друскенік і ваколіц — ад самых даўніх да самых дзіўных
Храмы Друскенік і ваколіц — ад самых даўніх да самых дзіўных
Калі ёсць жаданне ўбачыць старадаўнюю храмавую архітэктуру, то варта праехаць 9 км ад Друскенік да вёскі Лішкява, дзе стаіць касцёл Святой Тройцы. Час яго пабудовы - 1703-1741 гады.

Ансамбль касцёла са званіцай,
былым кляштарным свіранам і калонай са статуяй святой Агаты займае плошчу ў 17500 квадратных метраў і ўключаны ў Рэгістр культурных каштоўнасцяў Літвы.
Яшчэ адно дзівоснае месца знаходзіцца за 27 кіламетраў ад Друскенік, каля вёскі Чэсукяй і ўяўляе з сябе цікавую архітэктурную пабудову - вялікі, 23 метраў у дыяметры, шкляны купал, які накрывае 14-метровую піраміду. Называюць гэта месца пірамідай у Мяркіне. Яе гаспадар - мясцовы жыхар Павілас Жякас. Распавядаюць,
што тут вяскоўцы ўбачылі, як анёл схадзіў з неба. З той пары месца атрымала ўласцівасці вылечваць людзей. Пазней, на ахвяраванні наведвальнікаў, Павілас пабудаваў тут спачатку піраміду, а потым і купал над ёй.

Спецыяльная камісія Міністэрства культуры Літвы прызнала купал унікальным творам сучаснага мастацтва.
Навуковых даследаванняў унутры піраміды не праводзілася, але жадаючых наведаць цікавае месца - шмат. Як гаворыцца, можа не дапаможа, але і не перашкодзіць.
Парк Грута:
з Друскенік
у краіну Саветаў
Да Грута парка ад Друскенік толькі 10 кіламетраў. Для дэкамунізаванай постсавецкай Літвы гэта месца дае магчымасць падарожжа ў часе. Многія скульптуры Леніна і яго паплечнікаў, а таксама савецкіх дзеячаў, знайшлі сабе тут прытулак, калі іх ветліва папрасілі пакінуць пастаменты на плошчах гарадоў і вёсак краіны.





















Жадаючых паглядзець на "камунізм" шмат. За гады незалежнасці вырасла пакаленне, для якога гэта сапраўды рарытэт і перагорнутая старонка гісторыі. Ці здзівіць месца беларусаў? Напэўна, не кожнага. У нас такія манументы ўбачыш паўсюдна і бясплатна.
Парк Грута:
з Друскенік
у краіну Саветаў
Парк Грута:
з Друскенік
у краіну Саветаў
Вяртанне
да нарцысаў
і "бочкі"
ў небе

Перад вяртаннем дадому мы зноў зварочваем у Друскенікі. Як жа прапусціць вячэрняе авія-шоу над полем нарцысаў і штотыднёвы нядзельны канцэрт над возерам? Кветкі, музыка, кубак кавы і - бывай, летняя сталіца. Рыхтуй для нас новыя прыгоды на чарговы ўікэнд самага блізкага замежжа.
Вяртанне
да нарцысаў
і "бочкі"
ў небе
Лайфхакі да ўвагі – самыя цікавыя мерапрыемствы лета 2019 года, якія нельга прапусціць
Май

Дзень вулічнай музыкі — 18 мая, Дзень Еўропы — 11 мая, 25 мая — праграма «Путь М.К. Чурлёніса».
31 мая — 2 чэрвеня – самае галоўнае свята года Дзень курорта Друскінінкай

Чэрвень

Сусветны дзень СПА — 8 чэрвеня. Турнір кандытараў і марафон «100 тортаў да 100-годдзя Літвы» — 22 чэрвеня
Свята Купалля — 23-24 чэрвеня
Таксама пачнецца фестываль класічнай музыкі «Лета с М.К. Чурлёнісам»

Ліпень

Пленэр «Метамарфозы солі», міжнародны тэатральны фестываль і 15 ліпеня — свята экстрэмальных відаў спорту HolyPine 2019

Жнівень

Свята фальклору «Дайнова» і фестываль сыру — 10−11 жніўня. У канцы месяца – сусветная выстаўка сабак

Над праектам працавалі


Графічны дызайн і распрацоўка


Ідэя і кіраўніцтва праектам

Ірына Новік, Анатоль Новік


Воля Новік


Ірына Новік
ТАА "Ірвінга Група"
УНП 191751509

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: