Гродзенка Дар’я Йодзель — самая тытулаваная візажыстка ў Беларусі. Пра сваю працу, шлях да поспеху, блогерства і пра тое, чым ахвяравала дзеля кар’еры, яна расказала Hrodna.life. А яшчэ патлумачыла, чаму не плануе з’яжджаць з роднага горада і лічыць сабе патрыёткай.
З 17 год Дар’я працавала кансультантам у краме касметыкі, пазней крэдытным агентам, а з 19 пачала займацца макіяжам. Тады яна яшчэ не асэнсоўвала, што гэта выльецца ў нешта сур’ёзнае, хаця ўжо ў такім узросце магла сабе забяспечваць.
Дар’я заўжды хацела вучыцца за мяжой, але бацькі не падтрымлівалі гэтую ідэю, таму яна паступіла ў адзін з гродзенскіх універсітэтаў. Але дасягнуўшы 18 гадоў яна забрала дакументы і паехала паступаць у Вільню. Вучылася там на юрыста, але дыплом так і не атрымала.
«На пятым курсе атрымала прапанову паўдзельнічаць у міжнародным шоў. Дзяніс Карташоў, мой настаўнік з Масквы, прапанаваў паехаць з ім па гарадах Еўропы асістэнткай. Усё ў межах шоў топ-стылістаў брэнда Wellа. Час супадаў з абаронай дыплома, якую нельга было перанесці».
Яна марыла паспрабаваць сябе ў міжнародным фармаце, таму выбрала творчасць. Дыплома так і не атрымала.
У першы час Дар’я не думала, што яе хобі перарасце ў нешта сур’ёзнае. Але ўжо ў 23 гады яна пачала выкладаць у Беларусі і за мяжой. У 2013−2014 яна стажыравалася ў Францыі, а ў 2014 годзе ўпершыню атрымала сур’ёзную перамогу на конкурсе ў Маскве.
Потым яна паехала вучыцца ў Расію і яе заняткі візажом перайшлі на больш высокі ўзровень.
У 2016 годзе Дар’я стала чэмпіёнкай свету ў намінацыі «крэатыўны макіяж» на World bodypainting festival ў Аўстрыі.
Пасля перамогі Дар’ю сталі пазнаваць на вуліцах. Яна стала часцей лётаць па свеце, больш людзей стала прыязджаць да яе. Але жыццё на «да» і «пасля» яна не дзеліць. «І да чэмпіянату ў мяне ўсё развівалася».
Чэмпіянат і падрыхтоўка да яго былі вельмі складанымі эмацыйна і фізічна. «У мяне быў складаны вобраз і складаная задумка, мы стваралі спецыяльны механізм, для чаго даводзілася лётаць у Маскву».
Каб падрыхтавацца да чэмпіянату, Дашы нават прыйшлося залазіць у даўгі. «Я разумела, што трэба альбо зрабіць усё магчымае, альбо наогул няма чаго туды ехаць».
Усведамленне таго, што адбылося прыйшло праз суткі. «Я выходзіла забіраць прыз, але мая галава яшчэ не ўспрымала, што ўсё скончылася і мэта дасягнута».
«Каб нечага дасягнуць у жыцці, неабходна працаваць, іншага варыянту я не бачу». Даша толькі цяпер, праз 10 гадоў пасля пачатку сваёй кар’еры, ужо калі сабрана выдатная каманда, можа сабе дазволіць працаваць да 18.00, а не да 23.00. Ды і то не заўсёды. «Я разумею, што кайфую ад гэтага рытму, а калі пачынаю змяншаць тэмп — з’яўляецца дыскамфорт».
Даша не лічыць сваю працу цяжкай, але адзначае, што праца з людзьмі гэта заўсёды цяжка, асабліва з жанчынамі. Дарэчы, працуе Дар’я не толькі з жанчынамі, на курсах і майстар-класах мужчыны не рэдкасць. Ёсць нават хлопцы-мадэлі, а вось сярод кліентаў студыі рэдка можна сустрэць мужчын. «Зрэдку мы падрыхтоўваем жаніхоў перад вяселлем, але ў нас гэта не надта распаўсюджана».
Павучыцца ў Дар'і прыязджаюць з розных краін. «У асноўным, з-за моўнага бар’ера, часцей прыязджаюць з Расіі і Украіны, таксама шмат выхадцаў з былога СССР, якія сёння жывуць у Еўропе».
Аднойчы да Дашы прыязджалі вучні з Кітая, цікавіліся нават з Аўстраліі. Нядаўна Даша ладзіла майстар клас у Іспанія.
Попыт на майстроў з краін СНД вялікі, кажа Даша. «Мы адрозніваемся тэхнічнасцю. Калі ў цябе ёсць нейкія рэгаліі, то ў прынцыпе можна знайсці працу дзе заўгодна. У Еўропе і Амерыцы таксама важныя рэкамендацыі. Гэта ў нас у Гродне распаўсюджаная самарэклама. Ты яшчэ нічога не дамогся, але зрабіў сабе добрую рэкламу, нагаварыў, што ты такі добры і табе паверылі».
Знаёмыя пытаюцца, чаму, маючы магчымасць з’ехаць жыць і працаваць за мяжой, Даша не робіць гэтага. «Я была ў розных краінах і бачыла жыццё знутры. Я разумею, што не ўсё там так выдатна і гладка як здаецца. Тут мой дом і я не хачу яго губляць і мяняць на жыццё за мяжой, — кажа Даша і працягвае цытатай з беларускага року: «Я нарадзіўся тут і мне тут яшчэ не ўсё роўна».
Пры гэтым Даша ўсведамляе, што працуючы ў тым жа тэмпе за мяжой можна зарабляць значна больш. Але свая школа, сваякі, сябры і родны горад важней.
Нядаўна Дар’я была візажыстам каманды «INGLOT» на New York Fashion Week 2018. Пра Fashion week яна марыла яшчэ будучы падлеткам. Дар’я лічыць, што апынуцца ў эпіцэнтры гэтых падзей — падарунак для прафесійнага росту і развіцця.
Акрамя сталай працы ў творчым кірунку, выкладання ва ўласнай школе, правядзення майстар класаў, судзейства на розных міжнародных конкурсах, Дар’я яшчэ і актыўны блогер.
Сёння інстаграм Дар'і налічвае больш за 31 000 падпісчыкаў. Да блогерскай дзейнасці Даша ставіцца сур’ёзна. «Я разумею, што гэта вялікая адказнасць. Трэба разумець, што нярэдка для сваіх падпісчыкаў ты з’яўляешся аўтарытэтам. Падлеткі, моладзь якая глядзіць на людзей, якія чагосці дасягнулі ў жыцці, пачынаюць табе наследаваць, таму варта быць годным прыкладам. Можна шмат чаго зрабіць дзеля хайпу і папулярнасці, але трэба заўжды думаць пра наступствы.
Тое ж тычыцца і рэкламы. Я рэкламую толькі тое, што мне падабаецца, чым я потым сама магу карыстацца. Для мяне важна маё імя. Нават, калі гэта рэклама за грошы. Але часцей гэта бартар, рэкламуеш тую ці іншую рэч, табе яе дораць. Бывае, я магу нешта, што мне падабаецца, проста падтрымаць «за так».
Такі падыход, па словах Дар'і, з камерцыйнага пункту гледжання, магчыма, няправільны. Але для яе гэта не асноўная крыніца заробку.
Гродзенскія кантралёры - самыя суровыя, а пасажыры - самыя дружныя. Квіток можна на выхадзе з…
Раніцай гродзенка Людміла Юрахно як звычайна пайшла на працу, але дадому вярнулася толькі праз паўгода.…
Гродзенцы скардзяцца, што шмат якія ўстановы ў горадзе выглядаюць аднолькава. Напрыклад, некаторых расчаравалі рэндары інтэр'ераў…
Адчуць таямнічую атмасферу Хэлоўіна можна ў розных месцах Гродзеншчыны: у рэгіёне мноства закінутых сядзіб, старажытных…
Гродзенка Кацярына Карлацяну, заснавальніца брэнда Krikate ("Крыкейт"), паказала сваю калекцыю на Тыдні моды ў Парыжы.…
Набліжаецца Хэлоўін, час восеньскага настрою і містыкі. Пакуль у Беларусі яго цэнзуруюць, Hrodna.life сабраў атмасферныя…