Восень набірае моцы і надвор’е штодня робіцца халаднейшым. Пытанне «чым сагрэцца?» ўсё больш актуальнае. Паратункам ад халадоў і яшчэ адной нагодай палюбіць восень могуць стаць саграваючыя напоі. Hrodna.life спраўдзіў цэнтральныя кавярні горада.
Суніцы, вішні ці маліна добра пасуюць да традыцыйна саграваючых складнікаў зімовых напояў. У гэтым можна ўпэўніцца, паспрабаваўшы саграваючыя напоі ў кавярні «КофейнЯ» на Савецкай. Адмыслова на халодную пару ў меню ёсць «імбірны напой», «гарачы ліманад» і «аксамітная вішня».
У складзе напояў ёсць традыцыйна саграваючыя складнікі, кшталту імбіра, цынамона, лімона ці лайма. Да іх добра пасуюць свежыя ягады ці пюрэ з садавіны, соўсы з белага ці чорнага шакаладу або настоі з зёлак.
Любы напой можна замовіць у безалкагольным варыянце. За келіх саграваючага напою трэба заплаціць 3,5 — 4 рублі.
Халодны вечар можа стаць значна цяплейшым, калі завітаць за гарачым напоем у «Раскошу». З саграваючых напояў тут прапануюць імбірны чай з апельсінавым сокам і мёдам за 4,0−4,5 рублі. Глінтвейны ў меню ёсць толькі ў варыянце з алкаголем, але калі папрасіць бармэна асабіста, то яго прыгатуюць з сокам.
Да выбару — чырвоны вінаградны ці яблычны. У складзе такога напою кавалачкі апельсіна і лімона, а таксама сіроп са смакам спецый — гвардзікі і цынамона. Цана за шклянку — 2,5 рублі.
Саграваючыя напоі ў кавярні «Наша кава» маюць смакі ад традыцыйна мясцовых да заманліва-экзатычных.
Меню прапануе гарбату з яблыкам і цынамонам, узвар з імбірам, мятай, лімонам і мёдам, ліпавы настой з мёдам ды іншае. Тут жа можна знайсці масала гарбату ці matchа-латэ. Даволі незвычайна смакуе гарбата з манга і спецыямі.
У складзе напою — палачка карыцы, бадзьян, цынамон, гваздзіка, кардамон, разынкі і апельсін.
Каштуюць саграваючыя напоі ў «Нашай каве» ад 2,5 да 4,0 рублёў.
У кавярні «Кіото», што ў адным з гандлёвых цэнтраў, таксама можна знайсці чым сагрэцца ў халады.
Тут прапануюць безалкагольны глінтвейн на аснове соку з вінаграда альбо вішняў. У складзе напою таксама молатыя спецыі і скрылёчкі апельсіна і лімона.
Цана шклянкі напою — 2,5 рублі.
Дапаўненнем да саграваючага напою ў кавярні «Шэкспір» можа стаць кніжка — яны стаяць тут на паліцы. А зрабіць каву яшчэ больш саграваючай прапануюць з дапамогай сіропаў.
Напрыклад, з зімовым смакам імбірнага перніка. Цана кавы складае 3,0−3,5 рублі. Таксама ў кавярні вялікі выбар гарбаты — да халадоў можна выбраць чорны чай з дадаткам імбіру ці са смакам садавіны, альбо ягадныя і зёлкавыя гарбаткі.
Варта адзначыць, гарбата падаецца ў імбрыку аб’ёмам паўлітра, таму яго хопіць нават на дваіх. Каштуе любая гарбата 3 рублі.
Шпацыр па восеньскай наберажнай добра завяршыць у «Верандзе». Меню гэтай кавярні адметнае шырокім выбарам зёлкавай гарбаты.
З калекцыі на аснове іван-чаю можна выбраць, напрыклад, напой з яблыкам, кветкамі глогу, рабінай, мелісай і абляпіхай, альбо з почкамі сасны, брусніцамі і смародзінай.
Іншыя травяныя напоі маюць у складзе цынамон і гваздзіку, романак, суніцы ці ройбуш. Гарбату падаюць у імбрыку. Порцыя ў 200 мл каштуе 2,0 — 2,5 рублі.
Пералік смачных і карысных саграваючых напояў у гэтым допісе далёка не поўны. Пішыце ў каментах, чым вы грэецеся ў гродзенскіх кавярнях у халодныя дні.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…