Музыку баяністкі Лены Патапавай на вуліцы Савецкай чуў ці не кожны гродзенец. Жанчына грае ў цэнтры ўжо чатыры гады і за гэты час стала адным з самых пазнавальных вулічны музыкаў. Hrodna.life пагутарыў з Ленай і даведаўся пра яе больш.
З музыкай Лена звязаная з ранняга дзяцінства. Яна скончыла ў Гродне музычную школу, а пасля і музычны каледж. Доўгі час Лена грала на вяселлях, а пасля вырашыла паспрабаваць сябе на вуліцы.
«Музыка — гэта ўсё маё жыццё, — расказвае Лена. — З ёй я з трэцяга класа, з чырвоным дыпломам заканчвала музычную школу. Вучылішча я заканчвала з духавым інструментам. Грала на габоі, але гэта не перашкаджае мне сёння прафесійна граць на баяне. Музыка натхняе вельмі: і мяне, і людзей, якія яе слухаюць. У цэнтры Гродна я займаюся любімай справай і ўздымаю настрой іншым».
Гродзенцы называюць Лену баяністкай, не зважаючы на тое, што грае яна на акардэоне.
Вуліца цяпер для Лены — асноўны заробак. У дзень жанчына грае каля чатырох гадзін. Часам побач з ёй можна ўбачыць хлопцаў, якія ходзяць з шапкай і просяць грошы.
«Ніхто не абавязаны кідаць грошы музыку. З шапкай таксама трэба ўмець хадзіць правільна. Гэта як тамада на вяселлі. Мне не падабаецца, што ў Гродне з шапкамі ходзіць шмат нецвярозых мужыкоў, якія не могуць сябе правільна падаць і проста выпрошваюць грошы. А гэта рабіць ні ў якім выпадку нельга. Трэба казаць: „падтрымайце музыку“, а не „дайце грошай“. Людзі не абавязаныя кідаць. Калі чалавек захоча, ён сам падыдзе і кіне капейку. Зараз я імкнуся пазбягаць мужчын з шапкамі, асабліва тых, хто не звязаны з музыкай. За што з імі дзяліцца грашыма?»
[irp posts="76 811″ name=""З шапкай хадзіць не прынята". Вулічны музыка з Полацка, які аб’ехаў усю Еўропу, зазірнуў у Гродна"]
Каб граць на Савецкай вуліцы, Лена ўжо некалькі разоў хадзіла ў гарвыканкам па дазвол. Гэтае правіла гарадскія ўлады прыдумалі, каб урэгуляваць дзейнасць вулічных музыкаў у Гродне.
«Калі ты чалавеку перашкаджаеш, то тут нават гэтыя дакументы не дапамогуць. Я разумею людзей на Савецкай, у якіх пад вокнамі граюць, сама тут жыву. Людзі хочуць адпачыць, а тут з рознымі ўстаноўкамі прыходзяць. Калі зрабілі заўвагу — трэба мяняць кропку. Галоўнае для музыкі не парушаць правілы і не перашкаджаць людзям».
[irp posts="78 149″ name="Глядзіце, як выглядае дазвол музыкам граць на Савецкай. Яго атрымаў Аляксандр Зімін"]
Лена не баіцца канкурэнцыі, хоць зараз на Савецкую прыходзяць і іншыя баяністы.
«Летам, у час адпачынкаў, на вуліцы Савецкай больш музыкаў, чым звычайна. Многія выкладчыкі музычных школ і студэнты прыходзяць граць на пешаходную вуліцу. Калі чалавек хоча граць, так няхай, галоўнае каб не перашкаджаў іншым. У мяне вось ёсць пастаяннае месца каля кафэ „Семафор“, дзе я і жыву. Але агулам з усімі музыкамі можна дамовіцца».
[irp posts="78 687″ name=" Зняць маскі сораму і перамагаць". Глядзіце, як юныя гродзенкі рыхтуюцца да вялікай сцэны"]
Рэпертуар Лены моцна адрозніваецца ад іншых музыкаў. Жанчына стараецца граць даўно забытыя песні і нагадваць гараджанам і гасцям аб савецкім мінулым. Раніцай песні адныя, а ўвечары, з калонкай, ужо іншыя.
«Рэпертуар у мяне не такі ўжо моладзевы, але жанчыны і мужчыны савецкіх часоў вельмі задаволеныя. Тое, што я граю на акардэоне, ніхто на гітары не зайграе. У мяне ў рэпертуары рускія і беларускія народныя песні, трохі шансону. Бывае, людзі падыходзяць і заказваюць песні, я стараюся выконваць пажаданні.
[irp posts="75 792″ name="Жыхары цэнтра Гродна сабралі подпісы супраць непрафесійных музыкаў на Савецкай"]
Сваёй музыкай я ўздымаю настрой людзям. Увечары, калі ўсе ідуць з працы, магу даць больш гуку. Я імкнуся да кожнага свята падбіраць рэпертуар. У Дзень міліцыі я грала песні, звязаныя з міліцыяй, у Дзень Перамогі - вайсковыя і г. д. У мяне ўсё па-добраму, ад душы".
З-за вялікай канкурэнцыі апошнім часам заробак вулічных музыкаў у Гродне сур’ёзна ўпаў. Не ўсе музыкі могуць зарабіць нават на ежу.
«Я што зараблю, тое ў краме аддам на крыху гародніны і яшчэ чаго-небудзь. Вось і ўсё. Людзі бачаць: мы не ў норкавых футрах граем, не ў арыгінальных адыдасах. Апранаемся сціпла, як нам дазваляе заробак. Але выкладваемся па поўнай».
[irp posts="75 367″ name="Перад адкрыццём Біг-міні фестывалю ў цэнтры Гродна з’явілася гарадское піяніна""]
Паколькі Лена — «галоўны» музыка на вуліцы Савецкай, то з ёй ніхто не хоча мець канфліктаў. Ды і яе «малады» чалавек пастаянна знаходзіцца побач. Раней з дапамогай свайго кавалера жанчына выбівала сабе добрае месца на пешаходнай вуліцы, але зараз такога ўжо няма.
«Усе людзі розныя, усім не дагодзіш сваёй музыкай. Але стараемся каб без канфліктаў. Вось ідуць людзі з кепскім настроем, якія лічаць, што твая музыка недарэчная тут і цяпер, ды пачынаюць канфліктаваць. Я стараюся не звяртаць увагу на такіх людзей. Проста не разумею: падыходзяць і псуюць настрой. Але агулам людзі задаволены маёй музыкай і я рада граць для іх».
Вы ищите мастера тату или находитесь в поиске тату салонов? Вы можете зайти на портал barb.ua. Здесь вы без особого труда найдете своего мастера тату.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…