Больш за два гады таму Алег Касцюковіч кінуў працу ў музычнай школе Наваполацка і адправіўся ў Заходнюю Еўропу. За гэты час мужчына не толькі пабываў у многіх краінах, але і добра зарабіў. Калі скончылася віза, ён вырашыў праверыць, ці можна вулічнаму музыку зарабіць на Радзіме. У панядзелак 6 жніўня Алег некалькі гадзін граў на пешаходнай вуліцы ў Гродне.

«Я не шкадую, што кінуў школу і паехаў граць у Еўропу. Я хоць свет паглядзеў - бясплатна. Быў у Осла, Парыжы, Стакгольме, Капенгагене ды іншых буйных гарадах. Як па мне, лепш за ўсё граць у Нарвегіі. Там можна вельмі добра зарабіць. Бывае, людзі па 200 крон кідаюць, а гэта 22 еўра».

У дзень можна зарабіць ад 100 да 200 еўра

Алег грае на скрыпцы вядомыя класічныя мелодыі і п’есы на 3−5 хвілін. Музыка ў яго выкананні многім падабаецца: гэта можна было заўважыць літаральна за некалькі хвілін, назіраючы за ім у цэнтры Гродна.

«Музыкаў у буйных еўрапейскіх гарадах вельмі шмат і кожны імкнецца чымсьці здзівіць. Туды едуць зарабляць артысты з усяго свету. На скрыпцы можна зарабіць шмат грошай. У мінулым годзе за 24 дні ў Еўропе, я зарабіў 4,5 тысячы еўра. Калі цэлы дзень граць, то ў добрых месцах можна зарабіць у сярэднім ад 100 да 200 еўра. Але ніхто з шапкай там не ходзіць, як у нас. Гэта непрыгожа, я гэта не падтрымліваю».

Каб граць, трэба атрымліваць дазвол

Алег заўважыў, што ў многіх еўрапейскіх краінах даўно дзейнічае практыка рэгістрацыі вулічных музыкаў. А ў Беларусь гэта прыйшло зусім нядаўна.

«Я выступаў у Вене ў метро. Каб там граць, трэба пакідаць заяўку і праходзіць праслухоўванне. Абы каго там не пасадзяць. Калі ў горадзе граць, то трэба атрымліваць дазвол ад магістрата, там ёсць спецыяльны аддзел, які адказвае за вулічных музыкаў, мастакоў і тэатралаў. Там на пэўны перыяд таксама выпісваюць месца. І так шмат дзе».

[irp posts="75 807″ name="Жители центра Гродно собрали подписи против непрофессиональных музыкантов на Советской"]

Не кожны беларускі музыка зможа зарабіць у Еўропе

У Гродне музыка граў усяго некалькі гадзін і зарабіў няшмат — хопіць на харчаванне і праезд. Далей ён едзе ў Брэст.

«Пакуль у мяне няма візы, пакатаюся па Беларусі. Вядома, заробак істотна адрозніваецца, ды і ўзровень выканання таксама. Тое, што зараз граюць у Беларусі, не факт, што зайшло б на захадзе. Там усё цывілізавана і вулічныя музыкі выконваюць правілы. Ніхто больш за дзве гадзіны на адным месцы не грае».

[irp posts="74 497″ name="Такого вы не слышали: минский уличный музыкант презентовал альбом на улицах Гродно"]

«З шапкай хадзіць не прынята». Вулічны музыка з Полацка, які аб'ехаў усю Еўропу, зазірнуў у Гродна
«З шапкай хадзіць не прынята». Вулічны музыка з Полацка, які аб'ехаў усю Еўропу, зазірнуў у Гродна
«З шапкай хадзіць не прынята». Вулічны музыка з Полацка, які аб'ехаў усю Еўропу, зазірнуў у Гродна