Людзі і справы

2019 год у фота: здымкі журналістаў Hrodna.life, якія варта пабачыць яшчэ раз

Журналісты Hrodna.life выбралі самыя важныя падзеі і здымкі са сваіх матэрыялаў за 2019 год. Мы штодзённа пісалі для вас пра жыццё ў горадзе — паглядзіце на невялікую частку нашых навін, рэпартажаў і артыкулаў адыходзячага года.

Забег цвярозасці штогод праходзіць у Пышках 1 студзеня. Звычайна з рэпартажа з забегу і пачынаецца год на Hrodna.life. Фота: Ірына Новік


Сёлета каманда Hrodna.life арганізавала некалькі ўнікальных экскурсій. Самай першай і самай паспяховай была экскурсія па гродзенскім гета. Фота: Ірына Новік


А яшчэ ў студзені мы праверылі, як гэта — схадзіць зімой у паход на тры дні. Паход трапіў акурат на Хрышчэнне. Фота: Алена Кавальчук


Адной з гераінь студзеня стала Міла. Яна плыла на крызе па Нёмане, адкуль яе выцягнулі ратавальнікі. Аказалася, гэты сабака — той яшчэ падарожнік і авантурнік. Фота: Руслан Кулевіч


У 2019-м рэдакцыя Hrodna.life ладзіла шмат афлайн-падзей. Адной з першых была сумесная выстаўка з мастацкай студыяй Кацярыны Забелінай. Перад выстаўкай мы зладзілі фотасэт з мастачкамі. Фота: Ірына Новік


У лютым у Гродне дэмантавалі помнік Чапаеву. Гэта выклікала спрэчкі і стогны з боку расійскіх шавіністычных сайтаў. Здавалася, помнік яшчэ вернецца пасля рамонту, але ў красавіку стала дакладна вядома, што ён застанецца ў музеі. Пастамент ад помніка таксама дэмантавалі. Фота: Алена Кавальчук


У лютым Віктар Шалкевіч адзначыў канцэртам 60-гадовы юбілей. Канцэрт у Цэнтры гарадскога жыцця сабраў каля 200 слухачоў. Фота: Ірына Новік


У сакавіку мы паказалі, як гродзенскі майстар Аляксей Навумчык рэстаўруе старадаўнія карціны і іконы. Аляксей расказаў нам, як стаць «ценем мастака». Фота: Руслан Кулевіч


Гродна сёлета стала цэнтрам святкавання Дня Волі. Канцэрт атрымаўся гучным, шматлюдным і вельмі радасным. Такіх святаў у Гродне не было даўно.


Сяргей Бачкоў і Вікторыя Юркевіч на рэпетыцыі народнага тэатра «Бочонок». 1 красавіка тэатр адзначыў 10 год існавання. Увесь гэты час тэатрам нязменна кіруе рэжысёр Сяргей Бачкоў.


Рэшткі вёскі Дзявятоўка, дзе здымалі знакамітую камедыю «Белыя Росы», знеслі ў красавіку. Горад канчаткова перамог вёску. Фота: Руслан Кулевіч


Сёлета мы стараліся рабіць самую якасную і цікавую рэкламу ў Гродне. Вясной мы падтрыхтавалі вялікі матэрыял пра Друскенікі: што там рабіць у выхадныя, куды схадзіць і дзе спыніцца.


Сярэднявечны фэст «МЯЖА» ў Гродне, 15 чэрвеня 2019. Фестываль прайшоў у вельмі цёплай (нават гарачай, калі казаць пра надвор’е) атмасферы і запомніўся і ўдзельнікам, і гледачам. Музыку чуваць было ажно на другім беразе Нёмана, а арганізацыя была — на найвышэйшым узроўні. Фота: Ірына Новік


У ліпені пад Беластокам прайшло апошняе «Басовішча». Фестываля ў старым фармаце мае ўжо не быць. І невядома, ці будзе ён наогул калі-небудзь яшчэ. Фота: Алена Кавальчук


Барбер Рома Боўсук у вольны ад працы час любіць пакідаць мяч. Ён лічыць, што пляцоўка на Леванабярэжнай патрабуе рамонту і шукае магчымасці яго правесці


Цягам году мы не сядзелі толькі ў Гродне. Мы пабывалі, між іншым, у Ізабеліне пад Ваўкавыскам, каб пабачыць, як неабыякавыя людзі ратуюць ад забыцця старыя могілкі. А разам з імі - і гісторыю мястэчка. Фота: Алена Кавальчук


У жніўні фанаты Макса Каржа арыгінальным чынам запрашалі спевака прыехаць з канцэртам у Гродна. Міліцыя арыгінальнасці на ацаніла і завяла адміністрацыйную справу за несанкцыянаваную акцыю. Праўда, неўзабаве яе спынілі. Фота: Руслан Кулевіч


Апошняя вечарынка лета прайшла ў дворыку былой пальчаткавай фабрыкі 31 жніўня. Яе арганізавалі цалкам спантанна, але паабяцалі, што яна стане традыцыйнай. Фота: Уладзімір Аплевіч


Аляксандр Насок 50 гадоў разводзіць у Гродне галубоў. Да сустрэчы з ім у верасні мы думалі, што гэта хобі ўжо адыйшло ў мінулае. Фота: Руслан Кулевіч


На мітынгу 7 лістапада пад помнікам Леніна мы сустрэлі студэнтку Валерыю. Яна расказала, чаму ўступіла ў камуністычную партыю і не асуджае Сталіна. Фота: Руслан Кулевіч


22 лістапада ў Вільні перапахавалі астанкі Канстанціна Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863−64 гадоў. Нас не магло там не быць. Фота: Руслан Кулевіч


Як мы не змагаліся цягам году за захаванне драўлянай спадчыны Гродна, а выратаваць асабняк на Валковіча не змаглі. Ён быў даўно асуджаны, а прысуд выканалі пад канец году, у снежні. Фота: Руслан Кулевіч


Канец года — час узмоцненай палітычнай актыўнасці, бо пад пагрозай незалежнасць. У Гродне таксама прайшла акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй. Фота: Руслан Кулевіч


24 снежня ўсе медыя звычайна робяць рэпартажы з каталіцкіх касцёлаў. Мы ж у Вігілію завіталі ў лютэранскую кірху. Фота: Руслан Кулевіч

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024