“Гродна, які мы бачым і не бачым”. Hrodna.life і арт-студыя Кацярыны Забелінай прэзентавалі сумесны праект

Прэзентацыя арт-праекта рэдакцыі Hrodna.life і мастацкай студыі Кацярыны Забелінай прайшла 15 лютага ў Цэнтры гарадскога жыцця. Госці выставы пабачылі малюнкі відаў Гродна, іх прынты на адзенні і посудзе, а таксама фотавыставу пра тое, як мастачкі “сушылі” адзенне з выявамі Гродна ў гродзенскіх дворыках.

І на малюнках, і на фотаздымках праекта адлюстраваны Гродна – “блізкі і шчыры”. Якім мы яго бачым і не бачым.

Мець мастацтва бліжэй да сэрца

Усе пачалося, калі Ірына Новік наведала заняткі  ў арт-студыі і шчыра захапілася творамі навучэнак.

– Я зразумела, што такі горад – шчыры, блізкі, якім яго бачаць мастакі, не бачыць ніхто. І гэтую гаму пачуццяў мне захацелася перадаць на рэчах, якімі мы карыстаемся штодзень – на футболках і кубках. Малюнкі на вялікіх палотнах нібы трымаюць  гледача на дыстанцыі, а тут яны выклікаюць такія цёплыя пачуцці, што хацелася іх бліжэй да сэрца мець, – расказвае Ірына.

“Гродна, які мы бачым і не бачым”. Hrodna.life і арт-студыя Кацярыны Забелінай прэзентавалі сумесны праект
Ірына Новік

– Мы рэалізавалі такі праект з Hrodna.life, каб усе адчулі, што Гродна жыве ў нашых сэрцах, і мы гатовыя яго перадаваць у праект, – дзеліцца Кацярына Забеліна. – Да нас прыходзяць людзі, якія яшчэ ўчора казалі, што не ўмеюць маляваць і не трымалі ў руках ні пэндзліка, ні алоўка са школы. І паглядзіце на выдатны вынік. У нас тут і дзеці, і дарослыя, і тыя, хто спачатку сумняваўся ў сваіх сілах.

“Гродна, які мы бачым і не бачым”. Hrodna.life і арт-студыя Кацярыны Забелінай прэзентавалі сумесны праект
Кацярына Забеліна з маці

Ірына заўважыла, што большасць творцаў у студыі – менавіта мастачкі, а не мастакі. Гэта добрая тэндэнцыя, лічыць яна: “Калі раней жанчыны ўвесь час трацілі на хатнюю працу, то зараз ёсць альтэрнатыва – можна больш творча і натхнёна правесці свой час. І жанчыны ўмеюць яго выкарыстаць”.

Наведвальніцы студыі, чые працы змешчаны на кубках і футболках, кажуць, што навучыцца маляваць можна заўсёды. Гэта дапамагае ім заўважаць змены ў горадзе, псіхалагічна раскрывае і абагачае.

“Гродна, які мы бачым і не бачым”. Hrodna.life і арт-студыя Кацярыны Забелінай прэзентавалі сумесны праект
У межах арт-праекту таксама прайшло некалькі майстар-класаў і фотасэт.

У фатаграфічнай частцы праекта Ірына Новік прапанавала мастачкам самім стаць аздобаю для сваіх твораў. “Мы пайшлі ў гродзенскія дворыкі, каторыя мала хто бачыць, са сваімі надрукаванымі на футболках пейзажамі Гродна.  Тэмаю выхада ў горад стала сцірка і сушка бялізны . Таму і фотавыставу зрабілі ў выглядзе фота-сушкі”.

Аднавіць на фотаздымках Гродна, каторы мы ўжо не бачым ў рэальнасці, дапамаглі даўнія рэчы – каромыслы, вёдры, пранік і дошкі для сціркі бялізны, драўляныя прышчэпкі. Іх прадаставіў для здымак Януш Паруліс, удладальнік прыватнага музея  пабытовай гісторыі. Падтрымку ў друку фотагісторыі пра мастацкую сцірку і сушку аказаў фотацэнтр “Мега”

“Для мяне фотапраект пра мастачак і іх узаемаадносіны з уласнымі творамі на  фоне горада стаў вельмі цікавым досведам. Тое, як дзяўчаты пражывалі сябе ў прапанаваных абставінах  – таксама мастацкае дзеянне. Я рада, што мне пашчасціла гэтыя міні-перфомансы зафіксаваць і што ёсць магчымасць паказаць іх на фотаздымках”, – расказвае Ірына Новік, – Такі  Гродна гледачы напэўна раней не бачылі!”


Футболкі можна набыць, замовіўшы ў рэдакцыі. Цана – 25 рублёў. Кубкі абыдуцца ў 10 рублёў. Звяртайцеся на info@hrodna.life.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: