23 сакавіка ў Каложскім парку праходзяць святкаванні з нагоды Дня Волі. Арганізатары свята падрыхтавалі для гасцей вялікі бясплатны канцэрт з удзелам вядомых беларускіх музыкаў. На мерапрыемства з’ехаліся не толькі гродзенцы, але і госці з розных куткоў Беларусі.

Святкаванні пачаліся ў 12:00 з багаслужэння ў Каложскай царкве і малітвы за Беларусь.



У самім жа парку мерапрыемствы пачаліся ў 13:00 з невялікага мітынгу. Пасля гэтага на сцэну выйшаў магілёўскі гурт Nizkiz — у мінулым годзе музыкі сталі найлепшым гуртом Беларусі згодна з парталам TuzinFM.



Гродзенскія ўлады далі дазвол на правядзенне святочнага мітынгу, прысвечанага 101-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. На мерапрыемстве працуе фудкорт і розныя гандлёвыя кропкі з нацыянальнай атрыбутыкай. На мерапрыемстве па стане на 13.30 было ўжо больш за тысячу чалавек. Людзі ідуць актыўна, надвор’е добрае.











Пасля Nizkiz выступiў гiсторык Алесь Краўцэвiч, а пасля i музыка Змiцер Вайцюшкевiч. На свяце людзей становіцца больш, арганізатары па стане на 14.30 паведамляюць пра тры тысячы чалавек. Са сцэны выступіў мастак Алесь Сураў.








Выступае гурт"Крама".

Пасля «Крамы» вядучы Аляксандр Памідораў перадаў са сцэны прывет супрацоўнікам універсітэтаў, якія мелі нібыта вышукаваць на свяце сваіх студэнтаў. Таксама перадаў прывітанне дзяржаўным СМІ. На свяце сапраўды працуюць БелТА, Гродзенская праўда і Гродзенскае тэлебачанне.

Сапраўды гучным свята зрабіў гурт «Дай Дарогу!» з Брэста. Арганізатары паведамілі пра 5000 удзельнікаў свята.



Актыўна выступіў і Лявон Вольскі.










А канцэрт сканчалі мясцовыя «Dzieciuki».




Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life