Пачынаць новы год з забегу цвярозасці - адна з гродзенскіх традыцый. Сёлета 1 студзеня на сцежку здароўя ў Пышках выйшлі 400 гродзенцаў. Гэта амаль ўдвая больш, чым летась і ў 4 разы больш, чым 2 гады таму.
Фішкі навагодняга старта засоўваюцца нязменнымі: «Бяжым весела, радуемся жыццю, вітаем новы год у добрай кампаніі,» — распавяла Наталля Кавальчук з каманды арганізатараў.
Навінкаю старта стала падтрымка «Молочного мира». Сёлета ўдзельнікаў забега частавалі не толькі гарачым чаем, але і малаком з мёдам.
Пакуль удзельнікі забега праводзілі размінку, арганізатары ўжо рыхтаваліся сустракаць іх на фінішы і ўзнагароджваць медалямі.
«Для мяне спорт — гэта прафесія і любімая справа. Добра, калі атрымліваецца так сумяшчаць. Летась таксама ўдзельнічаў у забегу. Падабаецца атмасфера, падабаецца, што людзі радасныя і вясёлыя. Гэта добры прыклад для ўсіх — пасля свята выйсці на прабежку, а не сядзець цэлы дзень пры стале.»
Пачаў год з прабега цвярозасці і Аляксандр Вярсоцкі, кіраўнік аддзела ідэалогіі аблвыканкаму. «Удзельнічаю ужо трэці раз. Гэта добрая альтэрнатыва канапе і салатам». На фінішы Аляксандра сустракала жонка, Наталля. Па іх словах, здаровы лад жыцця ў сям'і - норма круглы год. Тройчы на тыдзень Аляксандр і Наталля займаюцца ў спартовай залі і дзяцей таксама далучаюць да фізкультуры.
Дзяўчаты з Run4Fun, Ірына Рудзенок, Таццяна, Грэгары і Інга Кечко расказалі, што іх рыхтавала да прабегу ўдзельніца Алімпійскіх гульняў Вольга Дубоўская. «Гэта яна з намі за кампанію павольна бегла. Магла б усіх абагнаць!» «Падтрымлівала іх, падбадзёрвала на дыстанцыі," — падцвярджае Вольга.
Бежчы з аматарамі не менш цікава, чым з прафесіяналамі, падцвярджае і пераможца забегу Генадзь Верхаводкін. «З кожным годам іх усё больш і яны паказваюць добрыя вынікі. Калі сістэмна трэніравацца, то кожны зможа ўдзельнічаць у такіх забегах».
Рэдакцыю «Hrodna.life» ў забегу прадстаўлялі Руслан Кулевіч і Таццянай Каліневіч. Кажуць, «вырашылі пачаць год з карыснай ініцыятывы.»