Будынак міжгародняга аўтавакзала па вул. Чырвонаармейская, 7А ў Гродне мадэрнізуюць. Там на першым паверсе зробяць прыбіральню. Да гэтага пасажырам даводзілася хадзіць у асобную падземную прыбіральню.

Пакуль займаюцца праектаваннем санвузла. Гэтыя працы за 17 500 рублёў завершаць да лістапада 2026 года.

Будынак міжгародняга аўтавакзала пабудавалі ў 1963 годзе. Цяпер на першым паверсе там хочуць перапланаваць памяшканні – камеру захоўвання і кабінет. Там з’явіцца санітарны вузел – мужчынскі, жаночы і для фізічна аслабленых асоб.

У жаночым санвузле будзе чатыры кабінкі з падвеснымі ўнітазамі, у мужчынскім – дзве кабінкі і чатыры пісуары.

Прадугледзяць таксама асобны ўваход з вуліцы праз кабінет. Усё будаўніцтва абыйдзецца ў 100 000 рублёў. Туалет будзе платным – можна будзе аплаціць уваход наяўнымі і безнаяўнымі.

Чытайце таксама: Вядомыя і невядомыя прыбіральні Гродна: куды бегчы ў цэнтры горада, калі захацелася “справіць патрэбу”?