Міністэрства адукацыі апублікавала графік канікул на 2026-2027 навучальны год. Сумарна без уліку выходных школьнікі будуць адпачываць 125 дзён.

  • Восеньскія: з 1 па 8 лістапада 2026 года, 8 дзён.
  • Зімовыя: з 25 снежня 2026 года па 10 студзеня 2027 года, 17 дзён.
  • Вясновыя: з 21 па 28 сакавіка 2027 года, 8 дзён.
  • Летнія: з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2027 года, 92 дні.

Для выпускнікоў 9-х класаў летнія канікулы працягнуцца з 12 чэрвеня па 31 жніўня.

Дадатковыя зімовыя канікулы для вучняў першых і другіх класаў, а таксама трэціх класаў для дзяцей з асаблівымі псіхафізічнымі патрэбамі пройдуць з 15 па 21 лютага 2027 года.

Чытайце таксама: Дзецям у Гродне «забаранілі» лазіць па дрэвах. Дарослыя абурыліся