Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы
Экскурсія школьнікаў у ІЧУ. Крыніца: grodno.mvd.gov.by

У Кастрычніцкі РАУС прыйшлі навучэнцы прававых класаў школы № 13 Гродна. Для іх правялі сход, на якім распавялі пра паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы сістэмы МУС, арганізавалі выставу зброі і спецыяльных сродкаў і экскурсію па падраздзяленням РАУСа.

Таксама дзяцей завялі ў ізалятар і паказалі, як там утрымоўваюць правапарушальнікаў. Акрамя гэтага, школьнікі стралялі ў інтэрактыўным тыры з пісталета Макарава.

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы
Экскурсія школьнікаў у ІЧУ. Крыніца: grodno.mvd.gov.by

Навучэнцы гімназіі № 10 размаўлялі з вязнем гродзенскай турмы

Для школьнікаў гродзенскай гімназіі № 10 арганізавалі стрым з вязнем гродзенскай турмы. Ён адбывае там пяцігадовае пакаранне з-за абароту наркотыкаў.

«Я ўпэўнены ў тым, што, праводзячы такія стрымы, мы сёння дасягнём вялікага эфекту ў прафілактыцы ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў», — лічыць кіраўнік інспекцыі па справах непаўнагадовых УУС Адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна Алег Андала.