Колькасць людзей, занятых у эканоміцы краіны, знізілася за апошнія пяць гадоў па ўсёй Гродзенскай вобласці. Так у 2015 у рэгіёне пражывала 492 тыс. людзей, якія ўдзельнічаюць у эканоміцы, да 2025 года гэты паказчык знізіўся 434 тыс.

За дзесяць гадоў са сферы вытворчасці пайшло 58 тыс. супрацоўнікаў, з будаўніцтва – 15 тыс., а з гандлю – 8 тыс. Зменшылася і колькасць супрацоўнікаў, задзейнічаных у сферы адукацыі: з 52,2 тыс. у 2015 годзе да 47,8 тыс. у 2025. У творчай, спартыўнай і забаўляльнай сферах таксама падзенне: з 8,7 тыс. да 7,6 тыс.

Затое людзей у дзяржкіраванні стала больш – у 2015 чыноўнікаў было 23,8 тыс., але ўжо да 2025 года іх стала 24,5 тыс. За дзесяць гадоў выраслі паказчыкі і ў ахове здароўя – з 37,1 да 38,3 тыс. да мінулага года. Невялікі прырост фіксуецца і ў сферы інфармацыі і сувязі: з 5,4 тыс. да 6,5 тыс.

Чытайце таксама: За апошнія гады ў Гродзенскай вобласці памерла ў два разы больш чалавек, чым нарадзілася