У апошні дзень 2018 года ў выдавецтве «ЮрСаПрынт» выйшла кніга журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча «Горад адзін, успаміны розныя».

За некалькі гадзін да Новага году аўтар развез падарункі сваім героям, павіншаваў іх з надыходзячым 2019 годам і пажадаў моцнага здароўя. Сярэдні ўзрост герояў кнігі ўспамінаў - 90 гадоў.

Нагадаем, больш за год журналіст Hrodna.life збіраў успаміны пажылых гродзенцаў, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў міжваенны перыяд і час Другой суственай вайны. З гэтых размоваў паўстаў цыкл артыкулаў, а цяпер і папяровае выданне.

Прэзентацыя кнігі пройдзе ў сярэдзіне студзеня. Тыя, хто аплаціў свой асобнік праз Ulej.by, атрымаюць кнігу ў першай палове студзеня.

Падарунак да Новага году: выйшла з друку кніга Руслана Кулевіча, першыя асобнікі атрымалі героі
Галiна Руднiцкая

Падарунак да Новага году: выйшла з друку кніга Руслана Кулевіча, першыя асобнікі атрымалі героі
Анатоль Песняк
Падарунак да Новага году: выйшла з друку кніга Руслана Кулевіча, першыя асобнікі атрымалі героі
Георгiй Юргелевiч
Падарунак да Новага году: выйшла з друку кніга Руслана Кулевіча, першыя асобнікі атрымалі героі
Ежы Кежкоўcкi з жонкай
Падарунак да Новага году: выйшла з друку кніга Руслана Кулевіча, першыя асобнікі атрымалі героі
Пелагея Аляшкевiч