Як на Гродзеншчыне рэалізуюцца партнёрскія з Еўрасаюзам праграмы, распавялі на сустрэчы 28 снежня прадстаўнікі Форума грамадянскай супольнасці Усходняга Партнёрства. Удзельнікі сустрэчы выказалі свае прапановы па тэмах далейшай супрацы, якія будуць скіраваны прадстаўнікам Еўрасаюзу ў Беларусі і ў кіруючыя дзяржаўныя органы.

«Партнёрамі Еўрасаюзу па праектах могуць выступаць мясцовыя ўлады і некамерцыйныя арганізацыі вобласці, — распавёў прэс-сакратар Форума грамадзянскай супольнасці Васіль Ядчанка. — Для Еўрасаюза гэта адна з асноўных формаў працы з Беларуссю».

Колькі грошай з Еўрасаюзу прышло ў Беларусь? У Гродне адбыўся інфармацыйны дзень Форума грамадянскай супольнасці
Гродзенскія арганізацыя бралі ўдзел у праграмах судзеяння развіццю на мясцовым узроўні (унёсак ЕС 5,9 млн €), судзеяння пераходу да зялёнай эканомікі (6 млн €), развіцця эканамічных магчымасцяў сельскіх тэрыторый (450 000 €), энергаэфектыўнасці ў школах (1,7 млн €) ды іншых.

Колькі грошай з Еўрасаюзу прышло ў Беларусь? У Гродне адбыўся інфармацыйны дзень Форума грамадянскай супольнасці

У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі арганізацый, што ўжо маюць досвед такой суспрацы. Жана Петракова з Мастоўскай ЖКГ заспавяла аб рэалізацыі праекта па абыходжанні з бытавымі адходамі ў раёне:

«У межах праекта, што рэалізоўваўся ў 2011−2014 гадах, мы стварылі сістэму абыходжання з адходамі, пачынаючы ад закупкі кантэйнераў і ліній сартавання да кампаставання і захараненя адходаў».

На пачатак праекта ў Мастоўскім раёне быў 51 міні-палігон для ТБА. Зараз засталося толькі 17. Смецце з усяго раёна накіроўваецца на сартавальную станцыю магутнасцю 5 тысяч тон у суткі. Закрытыя міні-палігоны камунальнікі рэкультывуюць. Гэта значыць — смецце трамбуецца і захароньваецца. Зверху пасыпаецца пладародная глеба і высаджваюцца саджанцы дрэваў. Пасля рэкультывацыі ўчасткі здаюцца лясгасу.

Рэалізацыя праекта каштавала каля 1,5 млн долараў. Меркаваннем Жаны Петраковай, да гэтага часу захавалася ўстойлівасць праекта. Па выніках мінулага года Мастоўскі раён быў лідарам ў Беларусі па збору і перапрацоўцы ТБА.

Новыя магчымасці для ўдзелу ў сумесных з Еўрасаюзам праектах будуць прадстаўлены ўжо на пачатку 2019 года.


Форум грамадзянскай супольнасці - гэта частка праграмы Усходняга партнёрства. Ён аб’ядноўвае грамадскія арганізацыі Беларусі, каб прадстаўляць іх супольную пазіцыю ў дыялогу з Еўрасаюзам. Каб стаць сябрам форума, грамадская арганізацыя мае падпісаць мемарандум аб узаемадзеянні. Інфармацыйныя мерапрыемствы Форума грамадзянскай супольнасці маюць на мэце расказаць аб рэалізаваных у вобласці праграмах і магчымасцях удзелу ў наступных.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life