У чацвер 16 студзеня ў «Цэнтры гарадскога жыцця» пройдзе прэзентацыя новай кнігі Руслана Кулевіча «Гісторыі з гродзенскіх вуліц». Таксама на прэзентацыі пройдзе выстава старых фотаздымкаў і сустрэча з героямі кнігі.

16 студзеня — роўна год як журналіст Hrodna.life прэзентаваў сваю першую кнігу «Горад адзін, успаміны розныя». Зараз выходзіць другі зборнік з успамінамі старажылаў. Гісторыі для новай кнігі Руслан збіраў на працягу ўсяго 2019 года. На прэзентацыі ён пакажа старыя фатаграфіі з сямейных архіваў гродзенцаў. Чакаюцца на прэзентацыі і героі кнігі.

У кнігу «Гісторыі з гродзенскіх вуліц» увайшло амаль у два разы больш гісторый, чым у папярэднюю — усяго 27. Самы ўзроставы герой зборніка ўспамінаў - Ніна Снічыч, 1923 года нараджэння.

https://www.instagram.com/p/B4HrvZqn12z/

На прэзентацыі чакаецца сустрэча з героямі кнігі, яны падзеляцца сваімі гісторыямі з жыцця Гродна 1930−40-х гг.

Прэзентацыя пройдзе 16 студзеня ў «Цэнтры гарадскога жыцця» на Кірава, 3. Пачатак у 19:00.Запрашаем на прэзентацыю новай кнігі Руслана Кулевіча: будзе фотавыстава і сустрэча з героямі