Новая кніга журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча «Гісторыі з гродзенскіх вуліц» выйшла 28 студзеня ў выдавецтве «ЮрСаПрынт». Першыя асобнікі атрымліваюць героі кнігі - гродзенскія старажылы.

Асноўны наклад з’явіцца ў самым пачатку 2020 года і адразу адправіцца тым, хто падтрымаў выданне кнігі праз краўдфандынг. Усе астатнія змогуць набыць кнігу на прэзентацыі, у аўтара, а пазней у кнігарнях.

Прэзентацыя кнігі пройдзе 16 студзеня ў Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3). Пачатак у 19.00.

гісторыі з гродзенскіх вуліц кулевіча

Журналіст Hrodna.life ужо два гады збірае ўспаміны пажылых гродзенцаў, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў міжваенны перыяд і час Другой суственай вайны. З гэтых размоваў паўстаў цыкл артыкулаў, а ў 2018 годзе — першая папяровая кніга. У 2019 годзе аўтар і рэдакцыя апрацавалі ўспаміны для другой кнігі. Яна ўдвая большая памерам, на яе старонках надрукавана каля 150 старых фотаздымкаў.

Восенню 2019 цыкл Руслана Кулевіча перамог у конкурсе беларускай рэгіянальнай прэсы як найлепшы цыкл гістарычных матэрыялаў года.

Ад аўтара

Новая кніга складаецца з 27 гісторый. Большая частка іх запісана ад гродзенцаў, якія ў 1930−40-я гады жылі ў занёманскай частцы горада. Некаторыя гісторыі я прывёз з Польшчы. Там падчас экспедыцыі «У пошуках гродзенцаў» атрымалася запісаць некалькі ўспамінаў рэпатрыянтаў і знайсці дзясяткі старых фотаздымкаў Гродна.

Сярэдні ўзрост герояў кнігі на момант запісу — 90 гадоў. Іх гісторыі звязаныя з жыццём у Гродне за польскім часам, адносінамі з мясцовымі яўрэямі, прыходам саветаў у 1939 годзе, нямецкай акупацыяй і пасляваенным жыццём. Дзесьці старажылы ўспамінаюць адны і тыя ж падзеі, а дзесьці іх расказы разыходзіцца з успамінамі іншых герояў ці афіцыйнай версіяй гісторыкаў.

Чарговы раз я ставіў мэту паказаць жыццё Гродна з боку яго жыхароў, а не так, як гэта выгадна той ці іншай дзяржаве. Гэтыя ўспаміны — у першую чаргу гісторыя Гродна, якую пішуць самі жыхары.

Ніжэй — героі кнігі са сваімі экземплярамі

Выйшла з друку новая кніга Руслана Кулевіча: першыя асобнікі атрымліваюць героі
Іосіф Компель
Выйшла з друку новая кніга Руслана Кулевіча: першыя асобнікі атрымліваюць героі
Зоф’я Закшэвска
Выйшла з друку новая кніга Руслана Кулевіча: першыя асобнікі атрымліваюць героі
Тамара Кежкоўская
Выйшла з друку новая кніга Руслана Кулевіча: першыя асобнікі атрымліваюць героі
Данат Кур’яновіч
Выйшла з друку новая кніга Руслана Кулевіча: першыя асобнікі атрымліваюць героі
Валянціна Дзядзель
Выйшла з друку новая кніга Руслана Кулевіча: першыя асобнікі атрымліваюць героі
Аліцыя Кізюкевіч
Выйшла з друку новая кніга Руслана Кулевіча: першыя асобнікі атрымліваюць героі
Рышард Занеўскі