Movie Club —гэта афлайн мерапрыемства, на якім глядзяць і абмяркоўваюць фільмы на англійскай. Першая сустрэча пройдзе 9 ліпеня 2026 года ў 18:00 У бізнес-цэнтры “Бераг Нёмана” па вул. Падольная, 37, 3 паверх.
– Часам лепшы вечар пачынаецца не з фільма, а… з размовы пасля. У мяне часта такое бывае: паглядзела класнае кіно і вельмі хочацца абмеркаваць яго з кім-небудзь, паспрачацца пра ўчынкі герояў, падзяліцца сваёй любімай сцэнай, пачуць зусім іншы пункт гледжання, але часцяком няма з кім (таму як часцей за ўсё гляджу фільмы дома адна), – піша стваральніца пра прычыны з’яўлення клуба.
У Movie Club можна:
- пазнаёміцца з новымі людзьмі,
- палепшыць англійскую,
- падзяліцца меркаваннем пра фільм,
- паспрабаваць сілы ў квізе.
Таксама абяцаюць чай\каву, смачнасці, сяброўскую атмасферу і падарункі пераможцам квіза. Перад праглядам гледачы пазнаёмяцца і разбяруць важныя словы і выразы. Будуць субтытры.
Хутка адкрыецца рэгістрацыя. Даступныя два тарыфы:
- SOLO – білет для аднаго (50 BYN
- PAIR – білет на дваіх (85 BYN)
Чытайце таксама: Назад у мінулае. Як кінематограф захаваў гістарычнае аблічча Гродна



