Гэта бомба! На YouTube з’явіўся трэйлер кінафільма пра Янку Купалу

Фота belarusfilm.by

На YouTobe-канале «Беларусьфільма» выклалі першы трэйлер кінафільма пра Янку Купалу. Мяркуючы па ўсім, гэта будзе крутое кіно, піша інтэрнэт-часопіс CityDog.by.

Пра што кіно

«Купала» – байопік пра Беларускага Дудара Івана Дамінікавіча Луцэвіча. Стужка расказвае пра ўсё жыццё класіка – ад нараджэння да забойства генія ў Маскве ў 1942 годзе.

Хто здымаў, хто здымаўся?

Уладзімір Янкоўскі – вядомы беларускі кліпмэйкер, каторы з нулявых здымае серыялы для маскоўскіх прадакш-студый. Фільм здымалі ў Беларусі, Расіі і Літве. Галоўную ролю сыграў латышскі акцёр з беларускімі каранямі Мікалай Шастак.

Што ўжо кажуць пра фільм

Беларускі сцэнарыст і рэжысёр Андрэй Курэйчык, які зрабіў выдатную кінакар’еру ў Маскве і які вядомы сваім скептычным стаўленнем да «Беларусьфільма», кажа, што фільм атрымаўся: «Там ясна пастулюецца і даносіцца найважнейшая думка: беларусы — ніякія не рускія, што гэта нацыя, вартая сваёй нацыянальна арыентаванай дзяржавы, а наша мова — гэта крута! Калі такое кіно здымаў “Беларусьфільм”?»

Калі пакажуць

Не раней за 2020 год.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Гэта бомба! На YouTube з’явіўся трэйлер кінафільма пра Янку Купалу

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: