Прэм’ерны паказ «Аватар: Путь воды» пройдзе ў Гродне 25 снежня. На два з чатырох сеансаў ў «mooon» у ГЗК Triniti няма месцаў. На 18.00 засталося два квіткі. На 22.00 — каля 60, але ў нязручных месцах — паблізу экрана і з краю. Але квіткі можна купіць на сеансы ў дзяржаўных кінатэатрах.

Квіткі на кінасеанс у «mooon» каштуюць ад 13 да 40 рублёў. Па два месцы засталося на сеанс у панядзелак, 26 снежня і аўторак, 27 снежня. На 28 снежня квіткі разабралі.

Таксама паглядзець фільм можна ў кінатэатрах «Красная звезда», «Космос» і «Октябрь». На 11.00 25 снежня ў «Красной звезде» няма браніравання, на 20.00 — забраніраваны два месцы. Падобная сітуацыя ў «Космосе»: на 11.00 вольныя ўсе месцы, на 20.00 — занята пяць. На 10.20 у «Октябре» прадалі два квіткі, на 14.00 — 24, на 18.00 — 32, на 22.00 — тры.

У сувязі з забаронай на паказ фільмаў з-за санкцый новы «Аватар» — адна з нешматлікіх сусветных прэм’ер ў Беларусі за апошні год.

«Аватар: Путь воды» — гэта працяг фільма «Аватар» Джэймса Кэмерана, які ён выпусціў праз 13 гадоў. «Пасля прыняцця вобраза аватара салдат Джэйк Салі становіцца правадыром народа на’ві і бярэ на сябе місію па абароне новых сяброў ад карыслівых бізнесменаў з зямлі. Цяпер яму ёсць за каго змагацца — з Джэйкам яго цудоўная каханая Нейціры. Калі на Пандору вяртаюцца да зубоў узброеныя зямляне, Джэйк гатовы даць ім адпор», — апісваюць сюжэт фільма.

Бюджэт фільма — $ 250 000 000. Рэйтынг, паводле сайта «Кинопоиск», складае 8.2 з 10. Такі ж на IMDb. Працягласць фільма — 192 мін. Прысутнічае ўзроставае абмежаванне — 12+.

У першай частцы ў на’ві была уласная мова, створаная Полам Фромерам, прафесарам з Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі. У новым фільме на’ві гавораць па-англійску.

Чытайце таксама: Як выжыць кінатэатрам і ці заменяць Індыя з Кітаем амерыканскія фільмы: што чакае беларускую кінаіндустрыю