Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў 29 снежня 2025 года прыняў рашэнне № 145 «Аб прысваенні найменняў састаўным часткам горада Гродна», паведамляе Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал. 16 студзеня 2026 года рашэнне ўступіла ў сілу.

У мікрараёне Пагараны–Кашэўнікі ў Гродне з’явяцца новыя назвы вуліц.

Праектуемыя праезды атрымаюць назвы Калиновый 1-й, 2-й, 3-й и 4-й. На беларускай мове яны будуць называцца «праезд Калінавы» з адпаведнай нумарацыяй.