Дом быту на Замкавай, 4 хочуць рэканструяваць пад грамадскі будынак. Праект вынеслі на абмеркаванне — інфармацыя аб гэтым з’явілася на сайце Гродзенскага гарвыканкама.
Праект прадугледжвае некалькі варыянтаў рэканструкцыі. Першы — рэканструкцыя Дома быту з цеплазабеспячэннем ад існуючых камунікацый. Другі - будаўніцтва ўласнай мінікацельнай. Трэці варыянт — адмова ад прапанаваных варыянтаў праекта.
Згодна з праграмай АУНА, пры рэканструкцыі пастараюцца захаваць дрэвы і зямельныя рэсурсы. Звяртаюць увагу на тое, што аб’ект знаходзіцца ў гістарычным цэнтры. Вынікі грамадскага абмеркавання падвядуць у лістападзе 2025 года.


Аб рэканструкцыі Дома быту стала вядома у 2020 — меркавалася, што на яго месцы з’явіцца гасцініца. Будынак спрабавалі прадаць чатыры разы, пакупнік знайшоўся толькі з пятай спробы. У колькі Дом быту абышоўся пакупніку — невядома. Стартавая цана складала больш за 4 млн руб. ($ 1,3 млн).
Чытайце таксама: Як можа выглядаць Замкавая без Дома быту: гісторык паказаў праект адбудовы страчанага квартала ў цэнтры Гродна



