Таракан. Фото иллюстративное: Pexel
Тэкст пра «меры для падтрымання чысціні» ў гродзенскім ТРК Triniti з’явіўся на NewGrodno. Падобна, ім вырашылі апраўдацца наконт прусака, якога знялі на відэа на фудкорце гандлёвага цэнтра двума днямі раней.
У тэксце пералічаны меры, абумоўленыя нормамі заканадаўства:
Нягледзячы на ўсе намаганні, «у такіх маштабных грамадскіх прасторах, дзе прысутнічаюць зоны харчавання, тэарэтычна магчымыя адзінкавыя выпадкі міграцыі насякомых або грызуноў», апраўдваюцца аўтары тэксту. «Іх з’яўленне не азначае адсутнасць кантролю або парушэнні санітарных норм».
Таксама Triniti падзякаваў наведвальнікам за пільнасць і прапанаваў са «спрэчнымі пытаннямі» звяртацца ў адміністрацыю ТРК, Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У каментарах пад відэа з прусаком гродзенцы адзначалі, што ў Triniti іх шмат. «Яны там кішэлі, прычым першымі ўбачылі на падлозе, а потым зразумелі, што яны паўзуць з пуфікаў — там іх цьма і яны не саромеюцца вылазіць. Ёсць і вялікія, і маленькія, і іх коканы», — напісала аўтар відэа пад нікам lankymyyn.
Гродзенцы бачылі прусакоў на ўсіх паверхах, а таксама ва супермаркеце Green, дзе ёсць кулінарыя. Бачылі і мышэй, і нават пацукоў.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…