Гродна 2023. Як рэпрэсіі змяняюць культуру і соцыум

Офісныя памяшканні, абсталяваныя пад’ёмнікамі для людзей з інваліднасцю, могуць перавесці ў кватэры. Пра гэта паведаміў кіраўнік групы па развіцці адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднажылбуд» Андрэй Крыштаповіч.

кафе Гродно, безбарьерная среда, доступность, пандусы
Кафэ з працуючым пад’ёмнікам у Гродне. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

«Ідэальна падыдуць для пражывання людзей з абмежаванымі магчымасцямі»

«Мы вырашылі змяніць функцыянальнае прызначэнне некаторых офісных памяшканняў і перавесці іх у жылы фонд. Упэўнены, што кватэры акажуцца запатрабаванымі. Гаворка ідзе пра нежылыя памяшканні, абсталяваныя пад’ёмнікамі для маламабільных групаў насельніцтва, у іх асобны ўваход з вуліцы. Гэта значыць, яны ідэальна падыдуць для пражывання людзей з абмежаванымі магчымасцямі», — сказаў Крыштаповіч.

Зараз для пераводу абралі тры офісы. Яны размяшчаюцца на першым паверсе ў шматпавярховых жылых дамах на вуліцы Багушэвіча ў мікрараёне Альшанка.

Не толькі людзі з інваліднасцю змогуць набыць кватэры

Такія кватэры змогуць набыць грамадзяне, якія плануюць займацца цырульніцтвам або касметычнымі паслугамі дома. Уваход у кватэру можна абсталяваць пад працоўны кабінет, а іншыя пакоі выкарыстаць як жылыя памяшканні.

Акрамя гэтага, «Гроднажылбуд» вырашыў знізіць кошт квадратнага метра памяшканняў да цаны квадратнага метра жытла ў доме. На думку Крыштаповіча, гэта будзе спрыяць развіццю малога бізнесу ў мікрараёнах горада.

Такая практыка ў Беларусі не развіта

Паводле Крыштаповіча, у Беларусі такая практыка не развіта. «Гроднажылбуд» — першапраходзец у падобнай справе.