Новы варыянт праекта будучага будынка на набярэжнай. Крыніца: Urban Hrodna
Бізнес-цэнтр «Замкавы» на вуліцы Заводскай, 13 у Гродне плануюць рэканструяваць. Да яго дабудуюць новы корпус, у якім адкрыюць гатэль. Папярэднюю інфармацыю пра грамадскае абмеркаванне праекта размясціў Гродзенскі гарвыканкам. Што цікава — заднім днём: аб’ява быццам бы з’явілася 26 чэрвеня, а насамрэч — толькі 2 ліпеня.
У межах рэканструкцыі да бізнес-цэнтра дабудуюць новы дом. Ён будзе паўтараць выгляд і аб’ём існуючага раней, але страчанага будынка. Пасля рэканструкцыі паверхавасць усяго комплексу часткова зменіцца: з двухпавярховага ён стане двух-трохпавярховым. За кошт прыбудовы плошча будынка пашырыцца з 861 кв.м да 1787 кв.м.
У ліпені павінны скончыць і апублікаваць справаздачу аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе (АУНА). Грамадскія абмеркаванні таксама павінны прайсці ў ліпені. У ліпені-жніўні перадпраектную дакументацыю перададуць на дзяржаўную экалагічную экспертызу. Канчатковае рашэнне плануюць прыняць у жніўні.
Будынак на вуліцы Заводскай, 13 узвялі паміж 1900 і 1910 годам на скрыжаванні вуліц Броварнай і Пральнага завулку. Дом належаў сям'і Бадылькесаў і быў знесены да 1960 года. Захаваліся прыбудаваныя да яго пральні: у часы СССР там таксама працавала пральня, а зараз гэта бізнес-цэнтр «Замкавы».
Чытайце таксама: Участак побач з будучым мікрараёнам Вясенні выставілі на аўкцыён. Што там могуць пабудаваць?
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…