Навіны

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

«Каманду Латушкі і Рух «За Свабоду» 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за фарміраванне — Аляксандра Ханевіч, сёстры Надзея Сцепанцова і Жанна Захаркевіч, якія ўцяклі ад «хіміі», і псіхолаг Вольга Вялічка.

Такое рашэнне прыняў КДБ 3 траўня. Часткай фарміравання прызналі персанальныя сеткі Латушкі. Адказнымі палічылі ўсю каманду — больш за 40 чалавек.

Вольгу Вялічку таксама прызналі кіраўніцай экстрэмісцкага фармавання «Врачи за правду и справедливость» «Physicians for truth and justice» разам з Васілём завадскім.

Аляксандра Ханевіч працавала на заводзе «Хімвалакно». На пенсіі стала старшынёй ветэранскай арганізацыі і нават збірала подпісы за Лукашэнку перад выбарамі. Яе затрымалі падчас пратэстаў 2020 года. Пасля гэтага яна пераехала ў Польшчу і завяла ўласны YouTube-канал.

Каардынацыйную раду сфармавалі ў жніўні 2020 года з мэтай пераадолець палітычны крызіс. Пасля орган трансфармаваўся. Вясной 2024 года пройдуць выбары ў КС. Ёсць 12 кандыдатаў з камандамі, сярод іх і была каманда Паўла Латушкі.

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025