Памёр мастак з Росі (Ваўкавыскі раён) Мікола Крукаў. Сёлета яму мусіла споўніцца 65 гадоў. Пра смерць творцы 14 красавіка 2024 года паведаміў гродзенскі мастак Сяргей Грыневіч на сваёй старонцы ў Facebook.

Мікола Крукаў нарадзіўся 5 жніўня 1959 года. Мастак жыў і працаваў у мястэчку Рось. Адзін з вядомых твораў Крукава — партрэт «Генерал Булак-Балаховіч».


Працу мастака можна ўбачыць у самым цэнтры Гродна
Мікола Крукаў - адзін з мастакоў, які далучыўся да стварэння пано «Фестывальнае» на тарцы дома па вуліцы Савецкай, 6. Гэтае пано выканана ў тэхніцы сграфіта. Яго стварылі з нагоды трэцяга Фестывалю нацыянальных культур у 2000 годзе паводле эскізаў гродзенскага мастака Аляксандра Сільвановіча. Акрамя Крукава, у стварэнні прымалі ўдзел сам аўтар эскіза, мастакі Сяргей Грыневіч, Васіль Мартынчук і Сяргей Ільін, а таксама цэлая брыгада тынкоўшчыкаў.

Чытайце таксама: Намаляваў Лукашэнку ў пекле, збіраўся распісваць Стары замак. Чым вядомы мастак і палітвязень Алесь Пушкін, які загінуў у Гродне