Кавярню і арт-студыю «Вкус искусства» рыхтуюць да адкрыцця у Гродне. Яна размесціцца на першым паверсе будынка на Калючынскай, 12. Гэты адрас вядомы гродзенцам па бары «Куба» ў падвале.

У тэставым рэжыме кавярня будзе працаваць з 11 лютага. Адкрыццё запланавана на 10.00.

Час працы:

  • Пн-Чц: 09:00−22:00
  • Пт: 09:00−23:00
  • Сб: 10:00−23:00
  • Нд: 10:00−22:00

Зараз ідзе рамонт новай прасторы. Інтэр'еры — сцены, столь, мэбля — будуць у цёмна-сінім, чырвоным і белым колерах. Столікі плануюцца яскравыя ў выглядзе палітр. На часткі залу будуць дзяліць цяжкія чырвоныя шторы і вялікі кніжны стэлаж. Ужо зараз на ім можна пабачыць кнігі па мастацтве, альбомы, класічную літаратуру кшталту Германа Гесэ. У замацаваных сторы ёсць «Кніжны клуб», але пакуль без апісання. Пашыраць прастору і ўзмацняць атмасферу сюррэалізму маюць люстэркі ў выглядзе арак.

У меню ўстановы абяцаюць каву, гарбату, віно і кактэйлі, а таксама дэсерты. У прасторы плануюць праводзіць арт-вечарыны, майстар-класы і курсы па жывапісе.

«Вкус искусства» — праект, які таміўся ў душы шмат гадоў, і вось нарэшце мара становіцца рэальнасцю!" — напісалі на старонцы арт-прасторы ў Instagram. Уладальнікі абяцаюць «ноткі сюррэалізму ў інтэр'еры, мноства цікавых дэталяў і творчую атмасферу».

Чытайце таксама: У Гродне адкрылі «краму прыгожых прадметаў»: там прадаюцца аўтарскія рэчы — эстэтычныя і экалагічныя