Чытачы пытаюць, HL адказвае. Што будзе на месцы арт-галерэі “Крыга”?

галерэя "Крыга". Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Рэдакцыя Hrodna.life ужо не раз чула пытанне: што са знакамітым памяшканем на Савецкай, 3, дзе некалі была арт-галерэя “Крыга”. Мы высветлілі: мастацтва там застанецца, але ў больш закрытым фармаце.

Галерэя “Крыга” працавала на другім паверсе будынка з канца 2009 года. Гэта было ўжо другое яе памяшканне: да рэканструкцыі Савецкай плошчы, у сярэдзіне 2000-х, “Крыга” працавала ў гатэлі “Нёман”. З 2016 года галерэя пачала дзяліць прастору з “Цэнтрам гарадскога жыцця”.

Пасля пераезду Цэнтру памяшканне выкупіў мастак Алесь Сураў і зрабіў там майстэрню.

Як грамадская прастора памяшканне выкарыстоўвацца не будзе. Ды і плошчы там невялікія. Алесь Сураў задумаў праект “Мастацкі клуб”, але, каб змясціць большую аўдыторыю, рэалізуе яго ў “Цэнтры гарадскога жыцця” на Кірава, 3. Больш пра праект будзе вядома пазней.

Чытачы пытаюць, HL адказвае. Што будзе на месцы арт-галерэі “Крыга”?

Галерэю выселілі з-за “перапланіроўкі”

Галерэя «Крыга» – гандлёва-выставачная галерэя. Тут праводзіліся выставы гродзенскіх і іншых беларускіх мастакоў і фатографаў. У лістападзе 2018 года гарадскія ўлады разарвалі дамову арэнды з уласнікам галерэі Юрыем Мацко. Падставай стала зробленая сем гадоў раней “перапланіроўка” – замураванае акно і прабіты праход паміж пакоямі.


Мінус адна культурніцкая пляцоўка. Галерэю “Крыга” ў Гродне выселілі


Яшчэ амаль год “Цэнтр гарадскога жыцця” праіснаваў у адным з пакояў памяшкання, а потым пераехаў на новы адрас. Адкрываў прастору ў пачатку верасня 2018 Лявон Вольскі.


Ёсць пытанне, на якое не можаце знайсці адказу? Hrodna.life дапаможа! Пішыце на info@hrodna.life.

comments powered by HyperComments
Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: