Гродзенскі аблвыканкам абяцае беларускамоўную версію сайта з 1 студзеня 2019 года, паведамляе «Гарадзенская вясна».

Аблвыканкам адказаў на зварот Таварыства беларускай мовы пра знікненне беларускамоўнай версіі на афіцыйным сайце выканкаму.

Афіцыйны ліст за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Аляксандра Вярсоцкага атрымаў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ Віктар Парфёненка.

У лісце паведамляецца, што раней на афіцыйным сайце Гродзенскага аблвыканкама працавала скарочаная беларускамоўная версія. На сёння вядзецца праца па стварэнні і напаўненні поўнавартаснай беларускамоўнай версіі афіцыйнага сайту абласнога выканаўчага камітэту.

Беларускамоўная версія сайту Гродзенскага аблвыканкаму, а таксама ангельскамоўная, як запэўніваецца ў афіцыйным адказе, пачнуць функцыянаваць з 1 студзеня 2019 года.

Сайт Гарадзенскага аблвыканкама зноў загаворыць па-беларуску