Навіны

«Луч» выпусціў лімітаваную серыю гадзіннікаў у гонар Міхала Клеафаса Агінскага

Гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў новую лімітаваную серыю гадзіннікаў «Асоба». Яна прысвечана кампазітару Міхалу Клеафасу Агінскаму.

У калекцыі дзве мадэлі гадзіннікаў. Яны выкананыя з нержавеючай сталі, з раменьчыкам з натуральнай скуры. Механізм хранометраў - кварцавы.

На раменьчыку цясненне нотаў паланэза «Развітанне з Радзімай», які напісаў Агінскі. Цыферблат выкананы па ўзоры кішэнных гадзіннікаў XVIII-XIX cтагоддзяў. На паверхні гадзінніка — з адваротнага боку — выгравіраваны партрэт кампазітара.

У продаж гадзіннікі паступілі 9 студзеня 2024 года. Усяго завод выпусціў 200 хранометраў - кожны мае выгравіраваны парадкавы нумар. Цана гадзінніка — 419 рублёў.

Не першы лімітаваны гадзіннік ад «Луча»

Раней завод «Луч» выпускаў лімітаваныя калекцыі з Ван Гогам, архітэктурай Мінска і персанажам беларускага тэлебачання пачатку 2000-х гадоў - Пацам-Вацам.

У 2019 годзе на заводзе выпусцілі лімітаваную серыю хранометра — з цыферблатам — паменшанай копіяй гадзінніка з паўночнай вежы Фарнага касцёла ў Гродне. Адметнасць цыферблата ў тым, што замест звычайнай рымскай лічбы «IV» чацвёртая гадзіна пазначана спалучэннем чатырох рысак «ІІІІ».

Чытайце таксама: Дз — ГаДЗіннік. 5 фактаў пра гарадзенскую адметнасць на вежы Фарнага касцёла

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025