“Луч” выпусціў лімітаваную калекцыю “гарадзенскіх” гадзіннікаў

Цыферблат новага наручнага гадзінніка “Луч” паўтарае цыферблат вежавага гадзінніка Фарнага касцёла. На адваротным баку выгравіравана Фара Вітаўта. Такіх гадзіннікаў выпусцілі ўсяго 100 штук. Яны паступяць у продаж з 31 кастрычніка.

У стварэнні гадзінніка ўдзельнічаў гродзенскі дызайнер Дзмітрый Гупянец.

«У “Лучы” ўбачылі мае лога для горада, якія я дасылаў на конкурс турыстычнага брэнда Гродна. Так і з’явілася прапанова аб калабарацыі. Пасля гэтага я стаў думаць аб дызайне. Былі ўсякія варыянты: і на аснове маіх лога, і іншыя. Потым прыйшла ідэя,
а чаму б не зрабіць наш самы стары вежавы гадзіннік Фарнага касцёла бліжэй да рукі? Зірнуў на гадзіннік і ўбачыў у ім сапраўдны горад Гродна», – распавёў Дзмітрый Гупянец.

гадзіннік часы Луч, Гродна, Гродно, циферблат

Дзе і калі купіць “гарадзенскі” гадзіннік “Луч”?

У аддзеле маркетынгу “Луча” распавялі Hrodna.life, што 31 кастрычніка новы гадзіннік можна будзе ўбачыць у фірмовых крамах. У Гродне яны знаходзяцца на вул. Савецкай, 6 і ў ГЦ “OldCity” на вул. Дубко, 17.


“Алень і так на гербе ёсць”. Мастацтвазнаўцы, мастакі і экскурсаводы пракаментавалі новы брэнд Гродна

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: