У пачатку лістапада на даху гандлёвага дома «Нёман» адкрыецца каток. Ён будзе працаваць у зімовы перыяд замест кафэ «Крыша мира».

Як стала вядома Hrodna.life, на даху гандлёвага дома «Нёман» з’явіўся адмысловы сухі каток з пластыка. Яго збудавалі ў тым месцы, дзе стаялі столікі кафэ.

«Вырашылі выкарыстоўваць нашу пляцоўку і ў зімовы перыяд, — распавядае дырэктар гандлёвага дома „Нёман“ Аляксей Яўлаш. Каток — гэта сумесны праект „Вялікага Буфета“ і ўнівермага. Ён знаходзіцца на верхняй пляцоўцы, дзе ў летні перыяд працавала кафэ. Мы сталы прыбралі і там заслалі пластык з агароджай. Ён цалкам бяспечны. Адначасова з катком будзе працаваць і кропка з продажам гарачых напояў».

Уваход на пляцоўку будзе платным. На катку можна будзе катацца на сваіх каньках. Таксама іх можна будзе арандаваць. Кошт пакуль невядомы.

На даху гандлёвага дома "Нёман" адкрыецца каток
фото @grodnoroof