Віталю Дзямідчыку 52 гады, мужчына нарадзіўся ў Гродне, але з 2006 года пастаянна пражываў у Чэхіі. Мужчына прыехаў у Беларусь, каб наведаць хворую маці – яго затрымалі і асудзілі на шэсць гадоў зняволення.
У Віталя два грамадзянствы: беларускае і чэшскае. Вядома, што мужчыну затрымалі 30 чэрвеня 2026 — пераслед быў звязаны з данатамі, але падрабязнасці справы невядомыя. Пра здарэнне паведаміла Крысціна Шыянок, грамадская дзяячка і дырэктарка Офіса беларускіх дэмакратычных сіл у Чэхіі, піша «Наша Ніва».
Віталя асудзілі на шэсць гадоў зняволення, ён прызнаны палітвязнем.
Чытайце таксама: Гродзенца асудзілі паводле шасці палітычных артыкулаў. Магчыма, яго затрымалі пасля вяртання з-за мяжы



