Гродзенец Сяргей Мукасей — калекцыянер рэтра-аўтамабіляў. У яго калекцыі 18 аўто і матацыклаў ХХ стагоддзя. Сярод іх ЗІМ, «Победа», вайсковыя машыны, а таксама «інвалідка». Падобная машына была ў фільме Леаніда Гайдая «Операция Ы». Пра сваю калекцыю гродзенец распавёў av.by.

Гродзенец сабраў 18 рэтра-аўтамабіляў: цяпер яго калекцыя каштуе $ 100 000
Сяргей Муксей. Крыніца: av.by

Калекцыянаваць аўтамабілі Сяргей пачаў у 1990-х. Тады мужчына ўбачыў у газеце аб’яву аб продажы пасляваеннага лімузіна ЗІМ-12. Яго Сяргей лічыць сваім гонарам, бо з яго ўсё пачалося. У 1950-х гадах такі аўтамабіль маглі мець толькі вышэйшыя партыйныя кіраўнікі.

«Шмат на ім, вядома, не паездзіш: ён выпівае 20 літраў на 100 кіламетраў. Але, было, рушыш на ім у горад — людзі глядзяць на цябе з вялікай цікаўнасцю, падымаюць руку, паказваюць „падабайку“, фатаграфуюць цябе», — сказаў Сяргей.

У 1990-я шукаў аўтамабілі праз людзей і кіроўцаў-дальнабойнікаў

Мужчына распавёў пра тое, як ў 1990-х гадах, калі яшчэ не было Гугла, шукаў аўтамабілі.

«Людзі распавядалі! Вось, напрыклад, кіроўцы-дальнабойнікі. Яны ж ездзяць дзесьці ўвесь час, заўважаюць, вяртаюцца і мне кажуць: там і там у гародзе бачыў такую машыну. Усё! Я адразу рушу туды, — сказаў Сяргей. — Тады гэтая тэхніка не так карысталася попытам — многія яе лічылі проста металаломам. Машыны стаялі на ўчастках, у гаражах і проста гнілі. Гэта ўжо пасля перабудовы да нейкаторых мадэлей прыйшла слава. Ну, а зараз асабліва нічога і не знойдзеш — усё ўжо раскуплена, выцягнута і прададзена».

Адну «Перамогу» сабраў з трох

Аўтамабіль «Перамога» ў калекцыі Сяргея створаны з «донараў». Яго ён сабраў, адрэстраўраваў і прывёў да руху з трох такіх машынаў. «У адной узяў руль, у другой — крыло. І гэтак далей. Машына скампанавана з розных дэталяў, але толькі завадскіх».

Гродзенец сабраў 18 рэтра-аўтамабіляў: цяпер яго калекцыя каштуе $ 100 000
Аўтамабіль «Перамога». Крыніца: av.by

Паводле словаў Сяргея, некаторых донараў адноўленай машыны цягнулі буксірам, бо машыны парогамі і дном ураслі ў зямлю.

ГАЗ-21 набыў за $ 1500

Аўтамабіль ГАЗ-21 Сяргей набыў у знаёмага за $ 1,5 тыс. Знаёмы таксама займаўся аднаўленнем аўтамабіля. На гэта ў яго сышло пяць гадоў.

Гродзенец сабраў 18 рэтра-аўтамабіляў: цяпер яго калекцыя каштуе $ 100 000
ГАЗ-21. Крыніца: av.by

ГАЗ-21 — адзіная савецкая машына, якая атрымала першае месца на выставе аўтамабіляў у Бруселе. Пасля гэтага яе пачалі прадаваць у розных краінах свету.

Акрамя ГАЗ-21 у калекці Сяргея ёсць вайсковы ГАЗ-69. Раней ён перавозіў радыёстанцыю. У 1980-х гадах яго спісалі і продалі. Яго мужчына выкупіў каля 10 гадоў таму. Падчас рэстаўрацыі з машыны знялі кузаў, масты і рухавік. Кузаў зачысцілі і апрацавалі, акрамя гэтага Сяргей зрабіў капітальны рамонт рухавіка.

Колькі каштуе адрэстаўраваць аўтамабіль

Паводле словаў Сяргея, на рэстаўрацыю, звычайна, сыходзіць разоў у 10 болей грошай, чым на саму машыну. «Гэта раней тая ж „Волга“ каштавала як дзве кватэры, а зараз у кепскім стане яны сыйдзе за $ 600−700. Але ў яе трэба будзе ўкласці яшчэ $ 5 тыс, каб яна была падобна да машыны, каб змагла сама ездзіць».

У двары мужчыны стаіць пяць «Волгаў», «з іх атрымаецца толькі адна, але цалкам у роднай камплектацыі».

Гродзенец сабраў 18 рэтра-аўтамабіляў: цяпер яго калекцыя каштуе $ 100 000
«Волга». Крыніца: av.by

У калекцыі ёсць «Маргуноўка»

У калекцыі мужчыны ёсць аўтамабіль, які часта называюць «інвалідкай». Падобны аўтамабіль можна ўбачыць у фільме Леаніда Гайдая «Операция Ы». Герой Яўгена Маргунова рукамі разварочвае аўтамабіль на 180 градусаў.

Гродзенец сабраў 18 рэтра-аўтамабіляў: цяпер яго калекцыя каштуе $ 100 000
«Інвалідка». Крыніца: av.by

«Назваць паўнавартасным аўтамабілем такую прыладу складана — пад капотам у яго матацыклетны іжаўскі матор. У народзе аўто называлі „інвалідкамі“, а калі выйшла „Операция Ы“ - „інвалідкамі Маргунова“, — распавёў Сяргей. — Пасля вайны ў краіне было шмат інвалідаў. Таму і выпускалі мотакаляскі для людзей без ног. Выдаваліся яны бясплатна на пяць гадоў, затым замяняліся на новыя».

Аўтамабіль у калекцыі Сяргея выпусцілі ў 1958 годзе. Яго знайшлі пад Гродна. Ён быў на палову гнілы, а колы ўраслі ў зямлю.

Гродзенец сабраў 18 рэтра-аўтамабіляў: цяпер яго калекцыя каштуе $ 100 000
«Інвалідка». Крыніца: av.by

Калекцыянер ездзіць на Volkswagen Passat

Акрамя аўтамабіляў ў Сяргея ёсць мапеды. Усяго 18 адзінак тэхнікі. Але мужчына ніколі не падлічваў, колькі каштуе яго калекцыя. «Калі так прыкінуць, $ 100 тыс. можна было б і выручыць за маю калекцыю».

Сам Сяргей ездзіць на Volkswagen Passat 1982 года. Гэты аўтамабіль калекцыянер лічыць добрым памочнікам і кажа, што тону вагі «толькі так бярэ!».

Гродзенец сабраў 18 рэтра-аўтамабіляў: цяпер яго калекцыя каштуе $ 100 000
Volkswagen Passat. Крыніца: av.by

Чытайце таксама: