Дадаць навіну
Серада, 17 кастрычніка 2018, 16:08

Улады пагадзіліся на музей рэтратэхнікі, але калекцыянераў не задавальняе прапанаванае месца

Гарадскія ўлады падтрымалі ідэю стварэння ў Гродне музея рэтратэхнікі. Клубу “Вінтаж”  прапанавалі на выбар  пяць розных месцаў у горадзе для пастаяннай дэманстрацыі калекцыі. Калекцыянеры лічаць, што ўсе прапанаваныя месцы занадта далёка ад турыстычнага цэнтра. Яны гатовыя самі прапанаваць пляцоўкі ў цэнтры Гродна.

Нагадаем, у Гродне можа з’явіцца першы ў Беларусі музей рэтратэхнікі пад адкрытым небам. Зараз кіраўнік клуба “Вінтаж” Сяргей Мукасей шукае пастаяннае месца і спонсараў для вялікай калекцыі рэтрааўтамабіляў і матацыклаў культурна-гістарычнага клуба «Вінтаж».

Прапанаваныя месцы не задавальняюць – далёка ад цэнтра

Сёння ў Гродне ніводнае значнае свята ці падзея не абыходзяцца без удзелу тэхнікі клуба “Вінтаж”. Рэтра-аўтамабілі адкрывалі фестывалі нацыянальных культур, абноўленыя магістральныя вуліцы, удзельнічалі ў штогадовых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі і ў іншых падзеях. За тры гады існавання ў клуба назапасілася вялікая колькасць тэхнікі, якая ў будучыні можа скласці аснову першага ў Беларусі музея рэтратэхнікі.

“Нашу ідэю ўлады ўхвалілі, але ў бюджэце грошай на яе няма, – распавядае Сяргей Мукасей. – Нам прапанавалі 5 месцаў у горадзе, дзе б мы маглі размясціць свой музей. Але гэтыя месцы нас трохі не задавальняюць, бо яны знаходзяцца далёка ад цэнтра. Мы з хлопцамі абмеркавалі іх і будзем прапаноўваць іншыя”.

Патрэбен цэнтр

Прапанавалі клубу «Вінтаж» месца каля Кургана Славы, Панямуні і іншыя, даволі аддаленыя месцы. Калекцыянеры рэтрааўтамабіляў плануюць прасіць ва ўладаў месца ў цэнтры горада, дзе ходзяць турысты.

“Вядома, патрэбен цэнтр, калі не, то сэнс які ад музея. Каля філармоніі ёсць добрая пляцоўка, за сінагогай ёсць месца над абрывам. У гэтых месцах можна зрабіць музей. Зараз наша справа – зямля, а пасля будзем шукаць інвестара”.

Улады пагадзіліся на музей рэтратэхнікі, але калекцыянераў не задавальняе прапанаванае месца
Сяргей Мукасей — кіраўнік аўтарэтраклуба «Вінтаж». Сяргей Мукасей адзначае, што для музея трэба не менш за 20 сотак зямлі.

Гатовыя далучыцца калекцыянеры з іншых гарадоў

Для музея клуб “Вінтаж” можа вылучыць каля 15-20 сваіх машын. Пры гэтым да гродзенскага праекту гатовыя будуць далучыцца і ўладальнікі рэтрааўтамабіляў з іншых гарадоў Беларусі.

“На фестывалі SunDay мы ўздымалі гэтую тэму і некаторыя хлопцы з розных гарадоў Беларусі выказалі жаданне ў будучыні перадаць сваю тэхніку да нас у музей. А ён можа стаць першым у Беларусі. Так што мы чакаем ад горада кавалачак зямлі ў цэнтры Гродна.


Хотите спрятаться от надоедливых соседей, которые постоянно заглядывают к вам в окна? Советуем вам приобрести рулонные шторы в Брянске. Большое разнообразие форм и цветов непременно вас порадует.


Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: