Калі вы раптам знайшлі на гарышчы куфэрачак, абабіты аксамітам з залатым аскепкам невядома чаго ўнутры і не ведаеце, што з ім рабіць, то адкладзіце гэту справу і паслухайце шосты выпуск падкаста “Гаворыць Гродна”.

Ірына і Антон, пачытаўшы апавяданні Віктара Варанца, сталі спецамі па гродзенскіх скарбах. Яны гатовы падзяліць з вамі “цяжар” знаходак. Калі ж знаходак пакуль няма, але вельмі хочацца, нашы вядоўцы правядуць вас па мапе гродзенскіх скарбаў з альтэрнатыўнай гісторыі горада.

Перад тым, як узяць у рукі рыдлёўку, паслухайце падкаст і пачытайце першакрыніцы пра “Таямніцу фары Вітаўта”, “Апошняе паляванне Баторыя” ці патопленыя ў Нёмане гарматы.

Прачытаць шэсць кароткіх апавяданняў Віктара Варанца можна па спасылцы.

Калі ж вас не цікавіць золата і дыяманты, то аўтар, якога абмяркоўваем у шостым выпуску падкаста, мае таксама іншыя цікавосткі. Апавяданне “Крымінальны ланцужок” прапануе версію, што шлях да сапраўднага багацця ляжыць праз кнігі. Як? Чытайце Віктара Варанца і слухайце, што “Гаворыць Гродна”!

Больш пра аўтара знойдзеце тут:


Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама.

Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» – https://t.me/tetiaIra

Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!