«Гродзенскіх прывідаў і нават смерці ў Гродне няма чаго баяцца» — кажуць аўтары падкаста «Гаворыць Гродна» Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі пра кнігу «Бовь и мерть в Хротне». Гэта свежачок — кніга выйшла ў 2023 годзе ў выдавецтве «ЛітАры». Аўтар — пісьменнік і музыка Дзяніс Трусаў, сын вядомага гродзенскага даследчыка архітэктуры Ігара Трусава.

  • Якія адсылкі да Гродна знайшлі вядучыя падкаста?
  • Чаму Аснарэўскаму нарэшце нешта спадабалася?
  • Якія цікавыя неалагізмы выкарыстоўваў аўтар?
  • Чаму ў Гродне не варта баяцца прывідаў і смерці?

Падкаст пра кнігу «Бовь и мерть в Хротне» можна праслухаць ніжэй або на любой зручнай вам платформе.

Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама.

Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила». Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!

Слухайце таксама: