Гродна ізноў гучыць у эфіры! Падкаст «Гаворыць Гродна» распачаў другі сезон. Гэтым разам пагаворым пра тое, што Гродна не толькі гаворыць, але таксама чытае і піша. Абмяркуем 10 кніг сучасных аўтараў, якія жывуць у Гродне і пішуць пра яго.

літаратурны падкаст Гаворыць Гродна Ірына Новік Яўген Аснарэўскі

Старонкі кніг стануць месцам сустрэчы з любімымі гродзенскімі мясцінамі і цікавымі гродзенскімі падзеямі - рэальнымі і выдуманымі.

Аўтары і вядоўцы другога сезону — журналістка і рэдактарка Ірына Новік, а таксама пісьменнік і таямнічы містыфікатар Яўген Аснарэўскі. Разам з імі будзем чытаць і думаць пра Гродна ды абмяркоўваць творы сучасных аўтараў.

Для гэтага сезона абраны кнігі, напісаныя ў наш час. На іх старонках родны горад — адзін з галоўных герояў.

Эпізод I: «Трыкутнік караля» і якое месца ў ім займае… Януш Паруліс

Адкрывае кніжны сезон падкаста «Гаворыць Гродна» кніга аднаго з вядоўчаў падкаста, Яўгена Аснарэўскага, «Трыкутнік караля». У гэтай гістарычна-фантастычнай аповесці горад не проста месца дзеяння, але таксама крыніца загадкі, аснова сюжэта і ключ да пошуку адказаў.

Гісторыя, апісаная ў творы, адбываецца у нашам горадзе і ў наш час. Героі аповесці маюць прататыпамі сапраўдных гродзенцаў, якіх многія з вас ведаюць. Хто гэта? Слухайце ў першым выпуску другога сезона падкаста «Гаворыць Гродна».

Чытайце таксама: Выйшла новая кніга Аснарэўскага: гэтым разам пра Гродна і Брэст