Аповесць пра шпіёнаў, таемныя арганізацыі, сакрэтныя даследаванні, музеі і гістарычныю спадчыну — усё гэта твор гродзенскага даследчыка Сцяпана Стурэйкі «Разрушыцель». Яго ў новым эпізодзе падкаста «Гаворыць Гродна» абмяркоўваюць Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі. Гэтым разам суаўтары падзяліліся на добрага і злога паліцэйскага ды частуюць слухачоў бочкай дзёгця (Яўген) і дзвюмя бочкамі мёду (Ірына).

Калі любіце Гродна і літаратурныя творы пра гэты горад — слухайце другі эпізод падкаста «Гаворыць Гродна».

Аповесць «Разрушыцель» упершыню была апублікаваная анлайн на сайце «Твой стыль» у 2013 годзе, пазней публікавалася пад назвай «Разбуральнік» у часопісе ARCHE і ў кнізе «Пасажыры карабля Тэсея».

Слухайце таксама: «Гаворыць Гродна». Сезон 2, эпізод 1: «Трыкутнік караля» і якое месца ў ім займае… Януш Паруліс

Фантастычная гісторыя пра спадчыну: абмяркоўваем "Разрушыцеля" Сцяпана Стурэйкі ў падкасце "Гаворыць Гродна"