Навіны

Мажэйка і Юргілевіч вынеслі прысуд за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Палітвязняў Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч 26 ліпеня асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі. Мажэйка будзе адбываць іх у калоніі ўзмоцненага рэжыму, Юргілевіч — агульнага, паведамляе «Гродна Плюс». Столькі ж запатрабаваў для іх дзяржабвінаваўца. Прысуд вынес суддзя Максім Філатаў у Гродзенскім абласным судзе.

Пра што палітвязні казалі ў апошнім слове, пакуль невядома.

Павел Мажэйка — культурны менэджар і журналіст, Юлія Юргілевіч — пазбаўленая ліцэнзіі адвакатка. Іх абвінавачвалі па ч. 2 арт. 361−4 КК за іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове.

Паводле версіі следства, Юлія 23 лютага 2022 года нібыта паведаміла ў тэлефоннай размове Паўлу пра сваё звальненне з адвакатуры, а 30 сакавіка 2022 года — пра прысуд Алесю Пушкіну. Павел жа нібыта размясціў інфармацыю на «Белсат», які на той момант быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Палітвязні не прызналі віну.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025