У Гродзенскім абласным судзе за хабар судзяць Мікалая Васільевіча Балігатава. Чалавек з такімі дадзенымі - дырэктар ААТ «АГАТ — сістэмы кіравання» — кіруючай кампаніі холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання». Гэта прадпрыемства, якое займаецца пераважна комплексамі кіравання агнём.

Пасяджэнне пройдзе 12 лютага ў Гродзенскім абласным судзе. Балігатава судзяць па артыкулах, за якія затрымлівалі кіраўніка «Агат»:

  • арт. 430 ч. 1 КК «Атрыманне хабару»;
  • арт. 424 ч. 3 КК «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі»;
  • арт. 430 ч. 3 КК «Атрыманне хабару».
Мікалай Балігатаў
Мікалай Балігатаў. Скрыншот Hrodna.life

Суддзя — Аляксандр Козел.

Мікалай Балігатаў быў затрыманы ў красавіку 2023 года, сцвярджала «Наша Ніва». Ён узначальваў холдынг «Агат — сістэмы кіравання» дзевяць месяцаў пасля пасадкі папярэдняга дырэктара, генерала Генадзя Казакова. Таго арыштавалі ў канцы красавіка 2022-га і ў выніку асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле ч.3 арт. 430 КК за хабар.

«Агат» — адно з цэнтральных прадпрыемстваў беларускай абаронкі, якое займаецца пераважна комплексамі кіравання агнём. Замовы паступаюць як ад беларускага войска, так і ад іншых рэжымаў, не дапушчаных да заходніх тэхналогій.

Чытайце таксама: «Іншыя згодныя працаваць на такіх умовах». Намначальніка «Гродна Азот» асудзілі за хабар — даваўшы прыйшоў з павіннай