Па шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму запытаў дзяржабвінаваўца для палітвязняў Паўла Мажэйкі і пазбаўленай ліцэнзіі адвакаткі Юліі Юргілевіч. Апошняе слова ім дадуць 20 ліпеня. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Ірына Чарняўка.

Культурны менеджар Павел Мажэйка і пазбаўленая ліцэнзіі адвакатка Юлія Юргілевіч абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 361−4 КК за іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове.

У справе два эпізоды — ад 23 лютага і ад 30 сакавіка 2022 года. Юлія нібыта паведаміла ў тэлефоннай размове Паўлу пра сваё звальненне з адвакатуры і прысуд Алесю Пушкіну. А Павел яе нібыта размясціў на «Белсаце», які ўжо быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.

Палітвязні не прызналі віну. Юлія паведаміла, што яе трымаюць у «скоцкіх умовах» і не далі азнаёміцца са справай. На першае пасяджэнне яе прывялі ў робе з надпісам «Карцар 2» на спіне.

Чытайце таксама: